У Гомелі пад коламі машыны загінула жанчына, якая пераходзіла вуліцу на зялёнае святло
У Гомелі ў выніку наезду аўтамабіля загінула 58‑гадовая жанчына. Трагедыя адбылася 18 кастрычніка каля 20:00, паведамілі ва УДАІ УУС аблвыканкама.

Як паведамляецца, 65‑гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota выязджаў з вуліцы Осіпава на праспект Касманаўтаў і падчас павароту збіў жанчыну. Яна пераходзіла праезную частку на зялёны сігнал святлафора.

Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.
Каментары