Усяго патроху55

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь

Эмацыйны стан гаспадароў можа ўплываць на самаадчуванне іхніх катоў. Пра гэта сведчыць даследаванне навукоўцаў з Кіёцкага ўніверсітэта і ўніверсітэта Адзабу, якія выявілі сувязь паміж узроўнем гармонаў у людзей і іхніх хатніх жывёл, піша The Independent.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

На працягу месяца даследчыкі назіралі за 19 уладальнікамі і 29 свойскімі катамі. Яны вымяралі ў мачы ўзровень аксітацыну — так званага «гармону любові», які звязваюць з сацыяльнай прыхільнасцю і пачуццём блізкасці, — а таксама картызолу, асноўнага гармону стрэсу. Акрамя таго, навукоўцы вывучалі, як часта людзі ўзаемадзейнічалі са сваімі гадаванцамі.

Высветлілася, што больш высокі ўзровень аксітацыну ў катоў быў звязаны з павышаным узроўнем гэтага гармону ў іхніх гаспадароў. Калі ў жывёл узрастала канцэнтрацыя аксітацыну, уладальнікі паведамлялі пра менш выражаныя трывожнасць, дэпрэсіўныя сімптомы, напружанне і парушэнні настрою.

Адначасова даследаванне выявіла сувязь паміж стрэсам гаспадароў і гарманальным станам катоў. У людзей з больш высокім узроўнем картызолу ў гадаванцаў выяўлялі менш аксітацыну. Гэта можа сведчыць пра тое, што стрэс чалавека звязаны са зніжэннем узроўню гармону, які ўдзельнічае ў фармаванні сацыяльных сувязяў.

Навукоўцы таксама высветлілі, што час, праведзены побач з катом, звязаны з самаадчуваннем гаспадара. Для адсочвання перамяшчэнняў жывёлін выкарыстоўвалі Bluetooth-маячкі на іхніх ашыйніках. Аказалася, што людзі, якія больш часу знаходзіліся побач са сваімі гадаванцамі, мелі вышэйшыя паказчыкі энергічнасці і жыццёвага тонусу. Пры гэтым працягласць жыцця ката ў сям’і не ўплывала на гэтыя паказчыкі.

Кіраўніца даследавання, даследчыца паводзін жывёл з Кіёцкага ўніверсітэта доктар Сахо Такагі патлумачыла, што непасрэдная фізічная блізкасць да ката, якая можа ўключаць пагладжванне, гульні і іншыя формы кантакту, звязаная з больш станоўчым эмацыйным станам чалавека.

Каб высветліць, ці звязаны ўзровень гармонаў з паводзінамі жывёл, даследчыкі правялі дадатковыя тэсты. Каты з больш высокім узроўнем аксітацыну часцей набліжаліся як да сваіх гаспадароў, так і да незнаёмых людзей. Жывёлы з больш высокім узроўнем стрэсу, наадварот, радзей набліжаліся да незнаёмцаў.

Паводле слоў Сахо Такагі, вынікі паказваюць, што каты не проста пасіўныя спадарожнікі чалавека, а здольныя актыўна ўдзельнічаць у эмацыйным узаемадзеянні з людзьмі.

Раней значна больш падрабязна даследавалі фізіялагічную сувязь паміж людзьмі і сабакамі. Новае даследаванне дае аб’ектыўныя сведчанні таго, што падобныя гарманальныя ўзаемасувязі могуць існаваць і паміж людзьмі ды катамі, якіх традыцыйна лічаць больш эмацыйна незалежнымі за сабак. Пры гэтым выяўленыя сувязі самі па сабе яшчэ не даказваюць, што змены ўзроўню гармонаў непасрэдна выклікаюць адпаведныя змены настрою або паводзін.

Каментары5

  • Паправачка
    25.10.2026
    ., гэта чыста расейскі кантэкст, занесены ў Беларусь праз яе русіфікацыю.
  • .
    25.10.2026
    Папраўляеце тое, чаго я не казаў, што самі пачулі.
    Вядома, я ж не Gorliwy Litwin ці імперац нейкі і не пісаў, не меў на ўвазе, што такая сувязь нібыта істотная для Беларусі ва ўсе часы.
    Размова пра сучасны кантэкст, сучаснае становішча.
    І дарэчы, занесенае ў першую чаргу праз акупацыю (змена мовы і іншае - яе паступовыя наступствы).
  • Паправачка
    25.10.2026
    ., а заўсёды варта дадаваць.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць