Свет1111

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне

Расія гатовая аднавіць трохбаковыя перамовы з ЗША і Украінай у другой дэкадзе лістапада. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў пасля трохгадзіннай сустрэчы Уладзіміра Пуціна са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам у Санкт-Пецярбургу.

Юрый Ушакоў. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool

Па словах Ушакова, галоўнай тэмай размовы была вайна ва Украіне. Ён сцвярджае, што Расія гатовая пасля яе заканчэння абмяркоўваць стварэнне сістэмы бяспекі для Расіі і Украіны.

Ушакоў таксама ў эфіры праграмы «Вести» заявіў, што справа ідзе да заканчэння вайны з Украінай.

«Не ведаю, наколькі мы набліжаемся, але справа ідзе да гэтага», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра перспектывы завяршэння канфлікту.

Падчас сустрэчы Пуцін таксама падзяліўся з Уіткафам некаторымі практычнымі меркаваннямі наконт магчымай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і старшынёй КНР Сі Дзіньпінам. Яна можа адбыцца 18—19 лістапада ў кітайскім Шэньджэні ў межах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, па словах Ушакова, Пуцін паказаў амерыканскаму пасланніку карту лініі фронту, заявіўшы, што расійскія войскі нібыта валодаюць ініцыятывай. Бакі таксама абмеркавалі магчымыя эканамічныя праекты паміж Расіяй і ЗША.

Каментары11

  • Крынж
    21.10.2026
    Амерыканцы вымушаны стрымліваць ЗСУ і шантажаваць Украіну каб выратаваць бункернага і расею.
  • Не дай Божа.
    21.10.2026
    Спяшаюцца, спяшаюцца напасць на Эўропу i Прыбалтыку з Беларусi. На трампа е сур'ёзны кампрамат.
  • Водяра
    21.10.2026
    Этот старый хрыч давно возле путлера трется. Но помощник он щеки надувать и путина хвалить. Бесполезный валенок. Публиковать его высеры нет никакого смысла.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць