Меркаванні5252

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач

Ціханоўская можа няшмат, але ніхто іншы не можа гэтага «няшмат», піша ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Святлана Ціханоўская. Фота: lookby.media

Амаль усе прэтэнзіі, якія выстаўляюцца Ціханоўскай, бясспрэчна, слушныя. Але слушныя ў рамках тэорыі мультысусвету.

У нейкай з паралельных рэальнасцяў, дзе Ціханоўская можа на нешта паўплываць, яе зацята крытыкуюць за тое, што яна мала на што ўплывае.

Напрыклад, у сусвеце, дзе беларусы маюць калектыўны розум, – ім можна аддаць каманду пад кодавай назвай «спарыш»: захапіце ЦУМ, мае міньёны, і хай нехта першым загіне на барыкадах. Для чаго вызваліце з-за кратаў Спарыша, перанясіце яго на поле бою і акуратна пакладзіце пад БТР.

У той рэальнасці, дзе мы з вамі апынуліся, Ціханоўская не можа зрабіць амаль нічога, але гэтае «амаль» патрабуе вельмі высокай ступені адпаведнасці актара кантэксту.

Напрыклад, уявіце сабе, што замест Ціханоўскай апынулася б Карач.

Да-да, тая самая, якая «как будет по-белорусски унитаз?»

Ціханоўскую ўжо 5 гадоў рады бачыць лідары еўрапейскіх краін. Карач не рады бачыць нават у літоўскім візавым цэнтры.

Ёсць упэўненасць, што наша Вольга справілася б задачай быць прыемным суразмоўцам для ўсіх адэкватных палітыкаў Захаду лепей?

Няма такой упэўненасці.

Нават Спарыш ходзіць у сваіх жоўтых акулярах каб пераканаць сябе ў тым, што ён — пчолка, а Карач — мядок.

Пракоп'еў, які то выклікае 70‑гадовага дзеда на рынг то перастаўляе крэслы?

Чувак, які купіў сабе лыцарскія латы навыраст і чакаў, пакуль з турмы выйдзе конь-ціханоўскі, з вышыні якога ён будзе махаць двуручнікам? І цяпер высветлілася, што конь — не конь, а шалёны поні, а дарагі Вадзім сядзіць на ім задам наперад і бразгае латамі як стары савецкі набор рондаляў…. Ён бы справіўся?

Усе гэтыя людзі, якія фапаюць самі на сябе як лабараторныя пацукі з электродамі ў гіпаталамусе?

Ціханоўская можа зрабіць не шмат. Амаль нічога. Але гэтае амаль называецца «быць у кожным моманце нармальным, прыемным, псіхічна здаровым чалавекам»

І вось высвятляецца, мае дарагія, што з гэтай задачай вакол яе амаль ніхто не ў стане справіцца. Вось у чым самы страшны і галоўны п**ец.

Яна проста нармальная. І гэтага хапае для хоць нечага. А астатнія (за рэдкім выключэннем) — не нармальныя. І не здатныя ні на што.

І таму ў яе няма канкурэнтаў.

Не таму, што яна гігант. А таму, што астатнія з'**ліся да мышэй.

І па вялікім рахунку нас павінна хваляваць не Ціханоўская, а тая інтэлектуальная і маральная Палесціна вакол яе.

Калі заўтра ў нашым сусвеце адбудзецца раптоўная карэкцыя — што мы будзем рабіць? Хто з кім будзе канкураваць? Прыемны чалавек — з клінічаскімі? Гэта, бясспрэчна, лепей, чым зараз, калі ў нас клінічаскі ў сімбіёзе з непрыемным. Але не той сусвет, які б я выбраў, калі б выбіраў.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары52

  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Напрыклад, уявіце сабе, што замест Ціханоўскай апынулася б Карач.

    Да-да, тая самая, якая «как будет по-белорусски унитаз?»

    Параўнанне слабае. Чым лепей Ціханоўская з яе "мудры Пуцін, мудрая Масква" за Карач, якая брала інтэрв'ю ў Жырыноўскага?
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Ціханоўская можа зрабіць не шмат. Амаль нічога. Але гэтае амаль называецца «быць у кожным моманце нармальным, прыемным, псіхічна здаровым чалавекам»

    Тут хочацца самога аўтара да доктара накіраваць. Што ён вярзе?
    "Нармальны, прыемны, псіхічна здаровы чалавек" па Карпаву гэта той, хто амаль нічога не можа зрабіць. Пры гэтым займаючы пасады кіраўнікоў офісаў, кабінетаў, выступаючы па Еўрапарламента і канферэнцыях па бяспецы, атрымліваючы шалёныя грошы "на падтрымку дэмсіл".
  • А что было б
    03.11.2026
    Если б Светлана Георгиевна осталась на своем месте, а вот на месте Франциска Винцуковича (данного нам Божественным Провидением) оказался бы Прокопьев или Карач. Или Тихановский.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць