Мінск быў разлічаны толькі на 400 тысяч жыхароў. Гутарка з архітэктарам Уладзімірам Папругам
Уладзімір Папруга —Апошнія два гады Уладзімір Папруга — галоўны архітэктар беларускага будаўнічага праекта ў Венесуэле. Мы сустрэліся ў ягонай мінскай кватэры, калі спадар Папруга прыляцеў на кароткую пабыўку.чалавек-легенда ў мінскім коле архітэктараў, рэстаўратараў, аматараў даўняй архітэктуры. Ён вучыўся і практыкаваўся ў Мінску і Рыме, у Венецыі і Познані. Ён кінуў выгадную працу ў Польшчы і пайшоў працаваць на дзяржаўную пасаду ў Мінгарвыканкам.
— У Венесуэле круглы год +30, ідэальная вільготнасць! Я цяпер увогуле не ўяўляю, як можна жыць у іншым клімаце! — дражніўся спадар Уладзімір.
Мы пачалі размаўляць — і размаўлялі да другой гадзіны ночы. За гэты час у ягонай кватэры адключылася святло, Папруга выклікаў аварыйку. Калі б не манцёры, мы, бадай, размаўлялі б да раніцы.
«Я патрапіў на навучанне ў Рыме, куды прынялі 25 чалавек з усяго свету»
— Спадар Уладзімір, пра вашую адукацыю ходзяць легенды — і там вы вучыліся, і там практыкаваліся. Давайце навядзем яснасць.
— У 1983 годзе я скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Наступныя трынаццаць год, па 1996, папрацаваў у галоўным беларускім праектным інстытуце Белдзяржпраект. Гэта была вельмі добрая школа, бо гэта — найбольш шанаваная праектная ўстанова нашай краіны. Пасля распаду Савецкага Саюза я паралельна здрэйфаваў у галіну аховы і рэстаўрацыі
— Ого! І на яго набіралі толькі аднойчы?
— Набіралі тры ці чатыры разы. Але што цікава, гэта быў апошні падобны курс — пасля ЮНЕСКА абрала іншы фармат, сталі праводзіць лакальныя кароткатэрміновыя курсы ў розных краінах. Пазней мне пашчасціла ўдзельнічаць яшчэ ў адным курсе — у Венецыі ў 1998 годзе. Гэта быў
«Пры аднаўленні палаца я навучыў рабіць тынк мясцовых жыхароў — як і 150 гадоў таму»
— І няўжо вы там сваімі рукамі тынк гатавалі?
— Гэта была вельмі цікавая работа — усе гэтыя венецыянскія тынкі, якія я вывучыў у Венецыі, я адаптаваў да кліматычных умоў Польшчы. У мяне была суперзадача зрабіць мармарына — эксклюзіўную венецыянскую тэхніку. У мяне ў Венецыі быў настаўнік, легендарны майстар Франка Фальятта. Ён вадзіў мяне па Венецыі і паказваў фасады дамоў: гэта я зрабіў 20 год таму, гэта 30 год таму… Аднойчы я задаў яму пытанне: «Франка, як ты ўвогуле прадаеш сваю работу, колькі каштуе метр квадратны мармарына?» Ён адказаў: «Ведаеш, у мяне часта гэта пытаюцца. Але праблема ў тым, што я не прадаю сваю работу квадратнымі метрамі — я прадаю яе квадратнымі сантыметрамі». І я вырашыў увесь гэты польскі палацык зрабіць такім чынам. Я прывёз звычайную вапну — за 600 кіламетраў, з Кракава, калі даведаўся, што эфектыўнасць гэтай вапны 95–98 працэнтаў. Я сам гэтую вапну асабіста згасіў, яна адлежвалася год у адмысловых ямах, потым я зрабіў эксклюзіўны тынк на базе італьянскага і шатландскага досведу — бо клімат Шатландыі найбольш блізкі да нашага кліматычнага пояса. Карыстаючыся базавымі прынцыпамі рэстаўрацыі — прыцягваць мясцовае насельніцтва да працы з аб’ектам — я знайшоў канкрэтна тую яму за 300 метраў ад палаца, адкуль тынк у сярэдзіне ХІХ стагоддзя выкопваўся сюды. І паколькі палац будаваўся мясцовымі жыхарамі, з гэтай самай вёскі, я сабе паставіў задачу: навучыць палякаў, якія жывуць у гэтай ваколіцы, гэтым самым работам. І яны ў мяне сядзелі на сцяне, рабілі гэтыя тынкі — і я не саромеюся выніку гэтай работы.
— А пасля, я так разумею, вы паставілі задачу навучыць сядзець на сцяне беларусаў?
— Я паспяхова адпрацаваў у Познані 5 год, але пасля да мяне дайшлі пагалоскі, што пачынаецца нейкая работа, павінна нейкая будова на Нямізе адбыцца, нейкія паркінгі. Мне, як спецыялісту, стала млосна, бо я разумеў, што такое ў прынцыпе немажліва — таму што ёсць Закон аб ахове спадчыны, ёсць методыкі!.. Я кінуў работу ў Польшчы, чым моцна здзівіў свайго хлебадаўцу ў Познані: «Пане Влодку, пан хцэ вруціць за Буг?» Я вярнуўся ў Беларусь, разумеючы, наколькі гэта важна — даць альтэрнатыву Мінску. Мінскам ніхто не займаўся сістэмна. Склалася парадаксальная сітуацыя: быў старажытны Менск, але які ён быў, ніхто не ведае, бо ніхто ніколі гэта не фіксаваў. Няма ніводнай рэканструкцыі, якую можна было б пакласці на мапу сучаснага горада. Былі нейкія фантазіі на тэму, як гэта магло выглядаць — але калі іх пакласці на схему горада, то не стыкуюцца вуліцы, вуглы, адлегласці… Прынцып работы з
«У Мінску два сусветназначныя помнікі: Стары горад і праспект Незалежнасці»
— Як вы лічыце, з тых рэштак гістарычнага цэнтра Мінска, якія захаваліся да нашых дзён, ці можна яшчэ зрабіць прывабны для турыстаў аб’ект?
— Калі я думаю пра гістарычны цэнтр Мінска, які ён быў, то першае, што мне прыходзіць на розум — не здзіўляйецся — гэта Венецыя. Такія ж пакручастыя вулкі, пляцыкі, якія перацякаюць адзін у другі, камернасць і інтэр’ернасць!.. Вельмі цікавая сітуацыя: апроч гістарычнага цэнтра Менска, мы маем яшчэ і Мінск савецкі — праспект Незалежнасці, які будаваўся як помнік перамогі савецкага народа над
— І калі яе перасунулі адтуль?
— Гэта адносіцца да пары паваеннай рэканструкцыі Мінска. Трагічнай адбудовы, хачу заўважыць. Таму што фактычна ад 3 ліпеня 1944 года і па 1955 год у нас адбывалася сістэмнае знішчэнне
— Вось вы і дайшлі да самага цікавага. Распавядзіце даступна: што гэта за праект?
— Гэта падрабязны праект, закліканы вырашыць усе горадабудаўнічыя і транспартныя праблемы горада. Што смешна: у той структуры, у якой мы маем Мінск сёння, праектаваўся з 1944 па 1963 год — і быў разлічаны на насельніцтва 400 тысяч чалавек. Увесь горад быў зведзены на
-
Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі
-
Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада
-
Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі
Каментары