Улада2222

Някляеў: Кампанія «Гавары праўду!» будзе працягнута

Пра гэта ён заявіў, каментуючы ўчарашняе рашэнне Гаспадарчага суда Мінска па «Руху наперад»

Кампанія «Гавары праўду!» будзе працягнута ў любым выпадку. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў лідэр кампаніі, паэт Уладзімір Някляеў, каментуючы ўчарашняе рашэнне Гаспадарчага суда Мінска ў дачыненні да даследча-асветнай установы «Рух наперад», дырэктарам якой ён з’яўляецца.

Як паведамлялася раней, 29 ліпеня суддзя Андрэй Аляшкевіч задаволіў іск Мінгарвыканкама, прызнаўшы дагавор арэнды памяшкання ўстановы «Рух наперад» у ТАА «Ціна Влаці» «нікчэмным», што дае юрыдычную аснову для ліквідацыі «Руху наперад».

Трэба адзначыць, што 7 ліпеня гэты ж суддзя не задаволіў іск Мінгарвыканкама аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі «Руху наперад». Гарвыканкам запатрабаваў прызнаць рэгістрацыю «Руху наперад» несапраўднай у сувязі з прадстаўленнем «заведама непраўдзівых звестак», якія тычацца дагавора аб арэндзе памяшкання.

У Някляева выклікаюць неўразуменне дзеянні суддзі Аляшкевіча. «Спачатку ён прымае рашэнне аб тым, што «Рух наперад» працуе ў адпаведнасці з заканадаўствам, што ўсе дакументы аб рэгістрацыі аформленыя правільна. А праз некаторы час ён выносіць супрацьлеглае рашэнне на падставе адных і тых жа дакументаў», — сказаў лідэр кампаніі.

«Штодзень адбываюцца дзесяткі, сотні выпадкаў, калі пад ціскам вышэйшых інстанцый суддзі, чыноўнікі мяняюць свае рашэнні, — дадаў Някляеў. — Ідзе працэс маральнага разлажэння грамадства, і я пайшоў у палітыку, каб паспрабаваць яго прадухіліць».

«Улады робяць усё, каб спыніць нашу дзейнасць. Адмена рэгістрацыі зробіць яе незаконнай, за што прадугледжана крымінальная адказнасць», — заўважыў Някляеў.

Ён паведаміў, што рашэнне Гаспадарчага суда Мінска будзе абскарджанае ў вышэйшай інстанцыі. У выпадку адмены рэгістрацыі «Руху наперад» выйсце адно — зарэгістраваць новую арганізацыю. «Мы займаліся гэтым пытаннем яшчэ да судовых пасяджэнняў, паколькі дапускалі не лепшае для нас развіццё падзей», — сказаў палітык.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай52

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць