Гісторыя3939

Выйшла кніга Навумчыка й Пазняка «Дэпутаты Незалежнасці»

У варшаўскім выдавецтве «Беларускія Ведамасці» выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазняка «Дэпутаты Незалежнасці». У ёй адлюстраваныя падзеі 1990–1991 гадоў.

«Наша кніга прымеркаваная да 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі, якое будзе адзначацца праз год, — паведаміў БелаПАН з Прагі Сяргей Навумчык. — 25 жніўня 1991 года — важная дата ў беларускай гісторыі. Можа быць, самая важная, бо менавіта ў гэты дзень ажыццявілася мара пакаленняў беларусаў — з гэтага моманту Беларусь існуе як незалежная краіна».

Са слоў Навумчыка, «акрамя аналізу працэсаў таго часу і іх уплыву на сённяшняе становішча, даследавання пераемнасці ідэі незалежнасці ад ВКЛ і БНР», ім з Зянонам Пазняком «падалося мэтазгодным разбурыць некаторыя міфы, якія ўзніклі за апошнія гады».

«Напрыклад, пра тое, што Захад нібыта падтрымліваў памкненне савецкіх рэспублік да суверэнізацыі (насамрэч актыўна і паслядоўна перашкаджаў), ці што Станіслаў Шушкевіч быў прыхільнікам незалежнасці», — сказаў Навумчык.

«Асобны раздзел, — адзначыў ён, — прысвечаны Васілю Быкаву, чыя маральная падтрымка была для нас вельмі важнай. І, канечне, мы пішам пра сваіх калег — дэпутатаў апазіцыі БНФ, дзякуючы якім сталася магчымай перамога 25 жніўня 1991 года».

У сваю чаргу Зянон Пазняк адзначыў, што «ў дэмакратычнай беларускай дзяржаве пры легітымнай беларускай уладзе пра вялікую гістарычную падзею здабыцця незалежнасці было б ужо напісана шэраг акадэмічных манаграфій і мноства даследаванняў». «На жаль, сталася тое, што сталася. Краіна трапіла ў пастку ўнутранай акупацыі, прамаскоўскай палітыкі і антыбеларускага рэжыму», — дадаў ён.

«Вядома, даследаваць і апісаць працэсы змагання і здабыцця незалежнасці павінны б былі прафесійныя гісторыкі, якія разбіраюцца і разумеюць, што такое нацыянальная палітыка, заснаваная на нацыянальных інтарэсах. Аднак антыбеларускі рэжым за 16 гадоў душэння грамадства вытравіў нацыянальную гістарычную навуку, загнаў яе ў падполле», — заявіў палітык.

«У гэтай кнізе аналіз, асэнсаванне і ўспаміны злучаны ў адно, прытым паказаны з двух пунктаў бачання дзвюма асобамі — дэпутатамі апазіцыі БНФ, якія былі тады ў цэнтры падзей», — падкрэсліў Зянон Пазняк.

Каментары39

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць