Грамадства44

Вышкі мабільнай сувязі ў Беларусі будуць ставіць каля самых дарог

У Беларусі вышкі мабільнай сувязі плануюць ставіць бліжэй да аўтамабільных дарог. Гэта павінна зрабіць будаўніцтва інфраструктуры для аператараў сувязі таннейшым і прасцейшым. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўзгадніла з Міністэрствам транспарту і камунікацый рашэнне гэтай праблемы.

Фота ілюстрацыйнае

Як растлумачыў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, якасць мабільнай сувязі ўздоўж дарог залежыць ад размяшчэння антэнна-мачтавых збудаванняў. Цяпер у сельскай мясцовасці такія аб’екты часта будуюць на адлегласці 30—50 метраў ад дарог, але гэта патрабуе дадатковых работ: адводу зямлі, пракладкі кабеляў і іншых інжынерных камунікацый.

Новае рашэнне прадугледжвае ўстаноўку вышак прыкладна там, дзе сёння размешчаныя асвятляльныя слупы ўздоўж аўтадарог. Гэта дазволіць спрасціць будаўніцтва.

Яшчэ ў 2024 годзе ўрад зацвердзіў новыя патрабаванні да развіцця мабільнай сувязі. Да 2030 года плануецца забяспечыць LTE-пакрыццё на 99% тэрыторыі краіны.

Пастаўленыя і мэты па хуткасці інтэрнэту: у абласных цэнтрах і Мінску сярэдняя хуткасць перадачы даных павінна дасягнуць 70 Мбіт/с, у раённых цэнтрах, гарадах і гарадскіх пасёлках — 60 Мбіт/с, а на астатняй тэрыторыі — 30 Мбіт/с.

Каментары4

  • Карыстальнік
    09.07.2026
    Алесь, трэба як мага хутчэй усё зрабіць разумным ) Возьмешся? - Інтэрнэт - а дакладней алгарытмы сацсетак - лічбавы наркотык нашых часоў. І ніхто гэтага ўжо не зменіць, асабліва з улікам таго, што масавы ШІ-кантэнт хутка проста цалкам выпаліць мозг скролераў.
  • ну кахбэ
    09.07.2026
    Алесь, ну таксама дапусцім люблю "памарнаваць" свой вольны і нявольны час на відосікі.. трэбаж ведаць, чым народанасяленіе жыве.. не?
    а вы адкуль ведаеце пра "90% працэнтаў"? адсочваеце?
  • Валенты
    09.07.2026
    Вангую, справа не ў інфраструктуры. А ў набліжэнні да людзей. На выпадак "прылёту валькірый".

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць