Свет

Еўропа адзначае Дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму

Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму прадстаўнікі беларускай грамадскасці адзначаюць паездкай у мемарыяльны комплекс «Катынь» (Смаленская вобласць Расіі).

З ініцыятывай адзначаць Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму 23 жніўня выступіў у верасні 2008 года Еўрапарламент.

23 жніўня 1939 года СССР і Германія падпісалі дагавор аб ненападзе, які атрымаў назву пакт Молатава — Рыбентропа. Да дакумента прыкладаўся сакрэтны пратакол, у адпаведнасці з якім Германія і СССР, па сутнасці, дзялілі паміж сабой тэрыторыю Усходняй Еўропы.

Ініцыятарамі паездкі беларускіх актывістаў у Катынь выступілі аргкамітэт па стварэнні руху салідарнасці «Разам», члены міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял» і шэраг маладзёжных дэмакратычных арганізацый.

Напярэдадні паездкі гісторык Ігар Кузняцоў, даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій, у інтэрв’ю БелаПАН адзначыў, што прадстаўнікі беларускай грамадскасці ўжо другі год запар наведваюць у гэты дзень Катынь, каб ушанаваць памяць ахвяр таталітарных рэжымаў.

Мемарыял, адкрыты ў Смаленскай вобласці 24 ліпеня 2000 года, з’яўляецца першым у Расіі міжнародным помнікам ахвярам таталітарызму, падкрэсліў гісторык. Ён створаны Міністэрствам культуры РФ і Саветам аховы памяці, барацьбы і пакутніцтва Польшчы на месцы знішчэння ў перадваенныя гады супрацоўнікамі НКУС каля 10 тысяч савецкіх грамадзян, а таксама 4.421 афіцэра польскай арміі, якія былі інтэрніраваныя ў СССР і расстраляныя ў красавіку-маі 1940 года.

Паводле звестак Кузняцова, не менш чым 1.150 знішчаных былі ўраджэнцамі Беларусі, у тым ліку генерал Браніслаў Бахтарэвіч, які нарадзіўся ў Гродзенскай губерні.

Польская частка мемарыялу з чыгуну і мармуру ўключае сімвалічны звон памяці і стэлы з выбітымі на іх імёнамі ўсіх рэпрэсаваных афіцэраў іудзейскага, каталіцкага, мусульманскага і праваслаўнага веравызнанняў, а таксама біяграфічнымі звесткамі кожнага расстралянага. Над брацкімі магіламі польскіх афіцэраў устаноўлены мармуровыя каталіцкія крыжы.

Велізарная арка аб’ядноўвае польскую частку мемарыялу з расійскай, сімвалізуючы агульнасць лёсу народаў дзвюх краін, пацярпелых ад таталітарызму. Аб гэтай трагедыі нагадваць вагон для перавозкі зняволеных і экспазіцыя мемарыяльнага музея. Над расійскай часткай комплексу ўзвышаецца праваслаўны крыж, агляд жа пахавання наведвальнікамі ажыццяўляецца з пешаходных масткоў на апорах, устаноўленых над мемарыялам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг3

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў4

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў

Беларускі рынуліся ў Вільню — усё, каб паслухаць Меладзэ39

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за 35 тысяч долараў. Чаму такая цана?

У Мінску здаюць кватэру за 65 даляраў, але з адной умовай

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць