Ракета праляцела каля 1100 кіламетраў і ўпала ў ваду. Запуск ракеты сярэдняй далёкасці зафіксавалі паўднёвакарэйскія вайскоўцы, паведамляе «Рэнхап».

Першую сёлета ракету КНДР запусціла ў часе візіту дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Сеул. Раней КНДР запусціла некалькі ракет малой і сярэдняй далёкасці 5 лістапада, напярэдадні выбараў прэзідэнта ЗША.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што, па даных Вашынгтона, Масква пашырае супрацоўніцтва з Пхеньянам у касмічнай сферы ў абмен на адпраўку паўночнакарэйскіх салдат для ўдзелу ў вайне з Украінай.
«КНДР ужо атрымлівае расійскае вайсковае абсталяванне і навучанне. Цяпер у нас ёсць падставы меркаваць, што Масква мае намер падзяліцца з Пхеньянам перадавымі касмічнымі і спадарожнікавымі тэхналогіямі», — сказаў Блінкен на прэс-канферэнцыі ў Сеуле.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары