Улада44

Baltic Surveys: Перад выбарамі беларусы выказваюцца за новага чалавека

Хаця пакуль і не бачаць яго. Таму ўсё больш людзей не ведаюць, як паводзіць сябе на выбарах. Літоўская сацыялагічная кампанія правяла новыя даследаванні электаральнага настрою краіны.

Літоўская кампанія Baltic Surveys зладзіла ў Беларусі вялікае перадвыбарнае апытанне. Яно прынесла цікавыя і часам неспадзяваныя вынікі. Напрыклад, 18,8% беларусаў лічаць, што ёсць вялікая розніца паміж рэчаіснасцю і тым, што пра яе паказваюць і распавядаюць, а 14,6% прытрымліваюцца думкі, што Беларусь пазычае зашмат грошай за мяжой.

46% рэспандэнтаў цэняць меркаванне Аляксандра Лукашэнкі больш за думкі іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Пры гэтым рэйтынг даверу Аляксандра Мілінкевіча складае 4,5%, Уладзіміра Някляева — 3%, Анатоля Лябедзькі — 1,6%… Каля 1% беларусаў назвалі лідарам «Гавары праўду!» Ніла Гілевіча, а 56,7% не здолелі адказаць, хто ж кіруе гэтай кампаніяй, нават калі ім паказалі спіс з прозвішчамі.

Электаральныя настрой краіны Еўрарадыё абмеркавала з дырэктарам літоўскай сацыялагічнай кампаніі Baltic Surveys Расай Алішаўскене.

Еўрарадыё: Якія галоўныя змены адбываюцца апошнім часам у электаральным настроі беларусаў?

Раса Алішаўскене: З-за таго, што дагэтуль не вызначаная дата выбараў, людзі больш няўпэўненыя, чым былі раней. Нельга сказаць, што з’явіліся нейкія новыя прозвішчы, новыя зоркі на публічнай арэне. Тым не менш, разгубленых людзей — людзей, якія не ведаюць, як паводзіць сябе на выбарах — робіцца ўсё больш.

Еўрарадыё: Як змянілася стаўленне людзей да афіцыйных асобаў? Да чыноўнікаў, якія ў сучаснай Беларусі атаясамліваюць адміністрацыйны рэсурс?

Раса Алішаўскене: Вынікі даследавання сведчаць, што электарат не бачыць нікога з чыноўнікаў у якасці замены Аляксандру Лукашэнку. Праблема ў тым, што, у адрозненне ад шмат якіх іншых краінаў, у Беларусі няшмат прозвішчаў, якія было б лёгка пазнаць. Акрамя прэзідэнта і прэм’ера, у прынцыпе, нікога і няма. А нават калі і прыгадаюць каго, дык лічаць іх простымі выканаўцамі і не звязваюць іх з палітычнай дзейнасцю, не бачаць у іх асобах лідараў.

Еўрарадыё: У адказ на пытанне «Меркаванне каго з пералічаных ніжэй беларускіх палітыкаў, бізнесменаў, грамадскіх дзеячаў для Вас мае найбольшае значэнне» больш за 10% галасоў набралі толькі трое: А. Лукашэнка, С. Сідорскі і Філарэт…

Раса Алішаўскене: Сідорскі мае такі рэйтынг толькі таму, што займае афіцыйную пазіцыю. Людзі арыентуюцца не на асобу, а менавіта на высокую пасаду. І заўважце: мы не пыталіся, за каго б людзі прагаласавалі, — бо тады б выбар вельмі залежаў ад людзей, названых у спісе. Ёсць іншыя паказчыкі: давер, ацэнка працы чалавека і іншыя. І па ўсіх гэтых паказчыках не бачна ні папулярных, ні хаця б пазнавальных чыноўнікаў.

Еўрарадыё: А ці пазнавальная сёння апазіцыя?

Раса Алішаўскене: Сітуацыя вельмі падобная: людзі мала ведаюць прозвішчы апазіцыйных палітыкаў, і гэта іх вялікая праблема. Самы вядомы пакуль што Мілінкевіч, але гэта тлумачыцца яго ўдзелам у мінулых выбарах. І гэта не абавязкова значыць, што ён атрымлівае шмат падтрымкі. Да іншых палітыкаў няма негатыўнага стаўлення, але не хапае і пазітыўнага: іх прозвішчы папросту не чулі, а калі і чулі — дык не ведаюць, чым гэтыя людзі займаюцца.

Еўрарадыё: Калі аналізаваць негатыўны рэйтынг…

Раса Алішаўскене: …дык высветліцца, што з непрыязнасцю людзі ставяцца да тых жа дзеячаў, каго іншыя рэспандэнты ацанілі станоўча. І наадварот: калі чалавека ведаюць мала, дык ён не выклікае ніякіх эмоцыяў. Першасная тут шырокая пазнавальнасць. І яшчэ цікава, што найбольшую непрыязнасць паводле вынікаў апытання ў людзей выклікалі Зянон Пазняк і Станіслаў Шушкевіч.

Еўрарадыё: Як змяняецца напярэдадні выбараў рэйтынг прэзідэнта і найбольш заўважных беларускіх палітыкаў?

Раса Алішаўскене: Электаральная падтрымка прэзідэнта больш-менш стабільная. Рэзка не падае. Я ўжо казала, што ў людзей ёсць няўпэўненасць, і можна было б чакаць, што людзі выкажуцца супраць. Але яна вельмі роўная. Можа, крыху ніжэй… І гэта дзіўна, бо заўжды, ва ўсіх краінах, пры набліжэнні да выбараў падтрымка лідара ці расце, ці падае — але амаль ніколі не бывае плоскай. А тут яна даволі плоская. Праз тое, што людзі не бачаць альтэрнатываў.

І калі мы задаем перад выбарамі ўскоснае пытанне «Хацелі б вы, каб краінай кіраваў той лідар, які займаецца гэтым цяпер, ці абралі б каго-небудзь новага?» ізноў жа, амаль паўсюль людзі выказваюцца за новага чалавека. Нават пры ўмове, што яны пакуль што не бачаць гэтага чалавека.

Еўрарадыё: А што да іншых палітыкаў?

Раса Алішаўскене: Блізка да Аляксандра Лукашэнкі ніхто не падбіраецца. Ваганні рэйтынгаў іншых палітыкаў нязначныя, на ўзроўні статыстычнай хібы.

Эканамічны крызіс? А, можа, так і трэба?

Еўрарадыё: Даволі вялікі блок пытанняў быў прысвечаны кампаніі «Гавары праўду!».

Раса Алішаўскене: Найперш нас цікавіла, ці ведаюць людзі пра гэтую кампанію. І тут ёсць пэўныя зрухі: каля 20% ад агульнай колькасці апытаных пра яе чулі. А раней было 10–12%, то бок тут ёсць рост. Але стаўленне да кампаніі супярэчлівае. Калі мы пыталіся, як рэспандэнты ставяцца да праблемаў, які ўзнікаюць у кампаніі «Гавары праўду», людзі не падтрымалі захадаў, якія прымаюцца супраць «някляеўцаў». Выказалі падтрымку кампаніі маладыя людзі, гарадскія жыхары і, што дзіўна, чыноўнікі і людзі, якія працуюць у дзяржаўным сектары.

Еўрарадыё: Як на электаральным настроі людзей адлюстраваліся падзеі, што адбыліся ў Беларусі за апошні год?

Раса Алішаўскене: Беларусь — не такая ўжо ізаляваная краіна. Адным з асноўных фактараў уплыву на настроі людзей не толькі тут, але і шмат у якіх краінах па ўсім свеце з’яўляецца эканамічны крызіс. Але ў адрозненне ад краінаў Балтыі, уплыў крызісу на настрой людзей у Беларусі адбыўся мякчэй. Не было такога шоку. І беларусы, як больш цярплівы народ, вельмі хутка прызвычаіліся да наступстваў крызісу.

Еўрарадыё: Дык што ж тады турбуе беларусаў?

Раса Алішаўскене: Самымі вострымі застаюцца сацыяльныя пытанні: узровень жыцця, працоўныя месцы, ахова здароўя. Гэта ўсё звязана з крызісам, але толькі ўскосна. Беларусаў турбуе, што даражэе жыццё. Але ва ўсіх краінах людзям падаецца, што жыццё даражэе, хаця статыстыка часам паказвае адмоўнае.

Іншая справа — тое, як праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, уплываюць на настрой людзей. У іх нараджаецца апатыя і няўпэўненасць. Яны вагаюцца: хочуць і пэўнасці, і пераменаў. Але не бачаць сілаў, якія б адпавядалі гэтым запытам. І з апытання вынікае: калі да даты выбараў людзі не ўбачаць кандыдата, які будзе атаясамліваць упэўненасць, яны папросту не пойдуць галасаваць.

Еўрарадыё: Што новага ў настроі беларусаў?

Раса Алішаўскене: Зусім новае — тое, што людзі пачалі выказвацца за нармальныя адносіны з Расіяй. Раней з Расіяй было ўсё зразумела, і падавалася, што адносіны добрыя надоўга. Людзі вельмі разгубленыя з нагоды ўнутранай палітыкі Беларусі — гэта асноўнае.

Каментары4

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?5

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?5

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →