Грамадства

Умерана цёпла, кароткачасовыя дажджы

Прагноз надвор’я на 11 – 13 верасня.

Прагноз надвор’я на 11 – 13 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па Брэсцкай вобласці туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С,

днём плюс 12—18°С, па паўднёвым усходзе да плюс 20°С.

У Мінску 11 верасня воблачна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С,

днём плюс 15—17°С.

12 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С,

днём плюс 16—22°С.

У Мінску 12 верасня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С,

днём плюс 18—20°С.

13 верасня па краіне прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—11°С,

днём плюс 17—23°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць