Меркаванні55

«Голас Расіі»: праз паўгода ўлада ў Беларусі можа змяніцца

Апазіцыйныя кандыдаты прапануюць Расіі новы фармат адносін, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве.

Як перадае радыёстанцыя «Голас Расіі», адносіны Масквы і афіцыйнага Мінска ў найбліжэйшы час могуць пагоршыцца. Такое становішча будзе захоўвацца да таго часу, пакуль ля ўлады застаецца Аляксандр Лукашэнка, лічаць эксперты.

Тым часам незадоўга да выбараў новага кіраўніка беларускай дзяржавы прадстаўнікі апазіцыі выступаюць за ўмацаванне і развіццё сувязяў з Расіяй.

Апазіцыйныя кандыдаты маюць намер прапанаваць Расіі новы фармат адносін, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве, пазбаўлены залішняй ідэалагізаванасці. Такой пазіцыі прытрымліваюцца ўмераныя кандыдаты, якія выступаюць за актыўны дыялог паміж Мінскам і Масквой.

Нацыяналістычна настроеныя палітыкі па-ранейшаму гучна заяўляюць аб змове Крамля супраць Беларусі. Зрэшты, іх шанцы атрымаць перамогу прывідныя. Як не стоадсоткавыя і шанцы Аляксандра Лукашэнкі. Цалкам магчыма, што праз паўгода ўлада ў Беларусі зменіцца, і Масква, натуральна, думае пра вектары ўзаемаадносінаў з рэспублікай пасля лютага 2011.

Нядаўна на постсавецкай прасторы з’явілася новая цікавая мадэль, прадстаўленая ўкраінскім лідэрам Віктарам Януковічам.
Ён абвяшчае рух да ЕС на фоне відавочных паляпшэнняў стасункаў з Расіяй. Так можа быць і ў выпадку з Беларуссю, перакананы каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў:

«Я лічу, што Беларусь і Расія заўсёды будуць стратэгічнымі партнёрамі. Але, тым не менш, мы павінныя быць у Еўропе. І тут ніякай супярэчнасці няма».

Вядома, еўрапейскія кантакты трэба захоўваць, але яны ніколі не заменяць адносінаў з Расіяй, у сваю чаргу лічыць дырэктар беларускага Інстытута эканомікі Пётр Нікіценка: «Аб’ектыўна пытанне пра тое, каб Беларусі змяняць адносіны з Расіяй і пераходзіць на адносіны з Захадам, не стаяла ніколі. Бо Расія — гэта інтэлектуальная і рэсурсавая кладоўка свету, а мы знаходзімся побач».

Выпадак са смерцю беларускага апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна зноў абвастрыў дыскусію вакол лёсу палітычнай апазіцыі ў рэспубліцы. Журналіст сайта charter97.org Наталля Радзіна сцвярджае, што у самазабойства Бябеніна не верыць ніхто з яго сяброў і сваякоў.

Наталля Радзіна ўпэўненая ў захаванні канструктыўных расійска-беларускіх адносін:

«У Беларусі няма антырасійскіх настрояў. Беларусы ставяцца да расійцаў вельмі добра. Мы — суседскія краіны, братэрскія народы. Таму тут можа ісці гаворка толькі пра пагаршэнне стаўлення да дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Вельмі важна, што сёння кіраўніцтва Расіі пачало казаць праўду аб тым, што адбываецца ў Беларусі», — сказала Наталля Радзіна у інтэрв’ю «Голасу Расеі».

Гэтыя словы яшчэ раз пацвярджаюць, што беларуская апазіцыя, яшчэ год-другі таму арыентаваная выключна на Захад, сёння ўсведамляе ўсю важнасць шматгранных сувязяў з Расіяй. У цяперашняй сітуацыі апазіцыйныя беларускія палітыкі разважаюць пра найбліжэйшага суседа як пра ключавога партнёра.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць