Грамадства

У 2010 годзе ў Беларусі не хапала каля 4,5 тыс. дактароў

паведаміў 23 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі і знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк.

Паводле яго слоў, у 2009 годзе патрэба ў дактарах ацэньвалася ў 5,5 тыс. чалавек, а пік іх недахопу прыпаў на 2008 год.

Як заявіў Філанюк, патрэба ў лекарах няўхільна зніжаецца за кошт павелічэння выпуску медыцынскіх ВНУ і росту замацавання спецыялістаў на працоўных месцах. Прыярытэтам Міністэрства аховы здароўя ў апошнія гады стала накіраванне маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць, малыя гарадскія пасяленні і населеныя пункты, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС.

Чакаецца, што да 2013 года будзе вырашана праблема дэфіцыту дактароў і медыцынскія ВНУ будуць працаваць толькі на папаўненне «натуральных страт спецыялістаў».

У Беларусі таксама адчуваецца патрэба ў сярэдніх медыцынскіх кадрах, адзначыў Філанюк. Адносна спрыяльная сітуацыя складваецца ў рэгіёнах, больш напружаная — у Мінску, дзе не хапае каля 800 медсясцёр. Гэта тлумачыцца тым, што ў Мінску сканцэнтравана пераважная большасць рэспубліканскіх арганізацый аховы здароўя, а таксама Мінскай вобласці. Акрамя таго, у кожнай з абласцей, як правіла, па тры медыцынскія каледжы, а ў Мінску — два, адзін з якіх выпускае кадры для ўсёй краіны.

Для вырашэння праблемы быў «значна павялічаны прыём у сярэднія спецыяльныя медыцынскія ўстановы адукацыі». Толькі ў 2010 годзе ў іх было прынята на 20% больш студэнтаў. «Мы лічым, што найперш неабходна развіваць існуючыя медкаледжы — для новых неабходныя і матэрыяльна-тэхнічная база, і выкладчыцкі склад, а гэта не вельмі рацыянальна», — адзначыў спецыяліст.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліў, што ва ўсім свеце патрэба ў дактарах складае каля 2 млн. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць