Свет

Нападу на амбасаду не было, але нападнікі затрыманыя

Супрацоўніца аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбурзе абвергла зьвесткі пра тое, што іх дыпляматычнае памяшканьне нібыта захапілі анархісты.

Супрацоўніца аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбурзе абвергла зьвесткі пра тое, што іх дыпляматычнае памяшканьне нібыта захапілі анархісты:

«Глупства гэта ўсё. Нічога такога не было. У нас усё добра».

Піцерскі сайт «Фонтанка» са спасылкай на лідэраў мясцовых анархістаў паведаміў, што «апоўдні 29 верасьня група актывістаў санкт-пецярбургскіх анархістаў прыйшла ў адзьдзяленне беларускай амбасады і запатрабавала вызваліць беларускіх таварышаў, арыштаваных за апошні месяц».

Піцерскія анархісты нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасьля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Менску быў кінуты «кактэйль Молатава». Адказнасьць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група «Сябры Свабоды».

Агучыўшы свае патрабаваньні, актывісты нібыта адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясьцілі пра яе акупацыю, пакуль іх патрабаваньні не будуць выкананыя. Аднак у самім аддзяленьні амбасады гэта абверглі.

У праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Пецярбурга зазначылі, што выклікаў у будынак аддзяленьня амбасады, што на Бонч-Бруевіча, у іх не было. У праваахоўных органах Цэнтральнага раёна Пецярбурга зазначылі, што выклікаў у будынак аддзяленьня амбасады, што на Бонч-Бруевіча, у іх не было.

***

Піцерскія анархісты, якія спрабавалі захапіць адзьдзяленьне амбасады Беларусі ў Пецярбурзе, затрыманыя і знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі ў цэнтры горада.

Як паведамілі «Фантанцы» самі ўдзельнікі акцыі, яны дастаўленыя ў 76 аддзел Цэнтральнага РУУС, і знаходзяцца там ужо некаторы час. Па словах актывістаў, іх акцыя працягнулася каля 30 хвілін. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніком аддзяленьня амбасады, але безвынікова. Акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі пратэстуючых.

Зараз у аддзеле міліцыі складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай27

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць