Спорт

Зэр гут, Антон!

Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге адзначае прагрэс у вывучэнні нямецкай мовы паўабаронцы Антона Пуцілы, які нядаўна перайшоў з мінскага «Дынама» ў клуб бундэслігі «Фрайбург», а некалькі гадоў таму гуляў у «Гамбургу».

Штанге і Пуціла 5 кастрычніка ўзялі ўдзел у прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай падрыхтоўцы да матчу адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012 Люксембург — Беларусь (8 кастрычніка).

«Пакуль мы ехалі сюды, размаўлялі па-нямецку, і я ўсё зразумеў», — сказаў Штанге.

Паводле слоў футбаліста, ён два разы на тыдзень займаецца з рэпетытарам, які, праўда, не ведае рускай мовы.

Гулец не бачыць праблемы ў тым, што сезон для яго далёкі да завяршэння, хоць пачаўся яшчэ ў сакавіку, а для яго цяперашняй каманды — у жніўні. «Я яшчэ малады», — адзначыў 23-гадовы футбаліст.

У сваю чаргу Бернд Штанге правёў частку прэс-канферэнцыі на рускай мове.

«У мяне ёсць добрая настаўніца. Вельмі важна, што праз тры гады працы тут я магу размаўляць па-руску. Я гэта раблю ў федэрацыі, у зносінах з гульцамі, у горадзе», — сказаў трэнер.

Раней Штанге заяўляў, што не асмельваецца размаўляць з журналістамі па-руску, бо баіцца штосьці няправільна сказаць ці зразумець, аднак апошнім часам усё ж стаў пераходзіць на рускую.

Нямецкі спецыяліст таксама паведаміў, што не змог трапіць на прыём у пасольства Германіі з нагоды 20-годдзя германскага адзінства, бо «быў у дарозе». «Футбол з раніцы да вечара», — сказаў Штанге, адзначыўшы, што Дзень германскага адзінства — цудоўнае свята для немцаў і ўсёй Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць