Улада1515

Чаго так мала? За Лукашэнку падпісалі 1 млн 100 тыс. чалавек

Пакуль гэта на 800 тыс. меней подпісаў, чым у 2006 г.

У выбарчыя камісіі здадзена ўжо 1 мільён 100 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,

паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Такім чынам, неабходны мінімум подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты перавышаны на мільён», — адзначыў ён.

У 2006 г. за Лукашэнку сабралі 1 млн 905 637 подпісаў (амаль на 73% болей, чым сёлета).

Лазавік выказаў надзею, што пацвердзяцца заявы і астатніх прэтэндэнтаў у прэзідэнты, якія паведамілі пра збор больш як 100 тысяч подпісаў.

Сакратар ЦВК таксама адзначыў, што большасць прэтэндэнтаў вырашылі здаваць падпісныя лісты ў апошнія дні.

Як паведамлялася раней, пра збор неабходнай колькасці подпісаў ужо заявілі 10 прэтэндэнтаў.

Акрамя ініцыятыўнай групы Лукашэнкі больш за 100 тысяч подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, эканаміста Віктара Цярэшчанкі, кіраўніка саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча, лідара аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, дырэктара ТДА «Трывіум» Дзмітрыя Уса, індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага.

Збор подпісаў і перадача падпісных лістоў у выбарчыя камісіі завершацца 29 кастрычніка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі6

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца2

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі6

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць