Эканоміка11

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца да 283.050 рублёў

Зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня 2010 года ў разліку на адзін месяц. Як паведаміла прэс-служба ўрада, адпаведную пастанову № 1567 Савет міністраў прыняў 26 кастрычніка 2010 года.

Перыяд дзеяння сацыяльнага нарматыву — з 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2011 г.

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складзе 283.050 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў памеры 302.490 рублёў, для пенсіянераў — 252.230, для дзяцей-студэнтаў — 302.950, для дзяцей ва ўзросце ад трох да 16 гадоў — 345.380, для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 251.830 рублёў.

Новы БПМ павялічыўся на 3,1% да БПМ, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (274.510 рублёў).

З лістапада на 3,1% узрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць адпаведна павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Штоквартальна бюджэт пражытачнага мінімуму зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ выкарыстоўваецца для ацэнкі ўзроўню даходаў насельніцтва, памераў аплаты працы, пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, вызначэння ўзроўню і маштабаў малазабяспечанасці.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных выгод і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2010 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання — 54%; плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 16%; прадметы гардэробу — 17,4%; бытавыя і транспартныя паслугі — 6,6%; тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 3,3%; узносы і плацяжы — 0,5%; прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лекі — 2,2%.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы вылічэння сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага межавага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць