Здарэнні

Сем гадоў турмы за ДТЗ з трыма смерцямі

Набыў моц прыгавор у дачыненні да 30-гадовага жыхара Мінска, які ўчыніў ДТЗ, у якім загінулі тры чалавекі, яшчэ тры — атрымалі цяжкія раненні.

Аб гэтым паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук.

Аварыя адбылася 6 лістапада 2009 года ў Ляхавіцкім раёне на аўтадарозе Баранавічы — Ляхавічы. Пры пад’ездзе да Ляхавічаў мінчанін, кіруючы аўтамабілем «Форд-Транзіт», пры ўздыме на пуцеправод

выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Ровер-420». Ім кіраваў дырэктар адной з баранавіцкіх прыватных будаўнічых арганізацый. У аўтамашыне ён вёз дадому брыгаду будаўнікоў,
якая ўкладвала тратуарную плітку ў Ляхавічах.

У выніку кіроўца «Ровера» (1968 года нараджэння і два яго пасажыры 1972 і 1968 гадоў нараджэння) загінулі на месцы здарэння. Яшчэ тры пасажыры (1961, 1963 і 1982 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія траўмы. Пацярпеў і сам вінаваты ў ДТЗ.

Усе чацвёра пацярпелых у ДТЗ сталі інвалідамі першай і другой груп.

2 верасня 2010 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў мінчаніна вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб).

Па прыгаворы суда яму было прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

2 лістапада калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла касацыйную скаргу асуджанага і пакінула вынесены яму прыгавор без змянення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць