Меркаванні55

Водка водкай, а Расея Расеяй

«Усход Усходам, a Захад – Захадам», – сказаў Кіплінг. «Вайна вайной, а шнапс шнапсам», – вучаць немцы. «Маральнасьць маральнасьцю, а эканоміка эканомікай», – заявіў прэзыдэнт Францыі Жак Шырак адразу ж перад вячэрай, зладжанай у мінулую пятніцу Эўразьвязам для прэзыдэнта Пуціна на нарадзе ЭЗ у Лахці (Фінляндыя).

«Усход Усходам, a Захад – Захадам», – сказаў Кіплінг. «Вайна вайной, а шнапс шнапсам», – вучаць немцы. «Маральнасьць маральнасьцю, а эканоміка эканомікай», – заявіў прэзыдэнт Францыі Жак Шырак адразу ж перад вячэрай, зладжанай у мінулую пятніцу Эўразьвязам для прэзыдэнта Пуціна на нарадзе ЭЗ у Лахці (Фінляндыя).

Гаворка для ўсіх ідзе пра адно і тое ж, пра сьвядомы падзел справаў, якія ня трэба спалучаць. У гэтых адносінах вячэра ў Лахці ўвойдзе ў гісторыю. Не ў гісторыю гастраноміі, бо фінская кухня не прэтэндуе на высокую ацэнку. Не ў гісторыю палітыкі, бо было вядома, што нічога важнага ўдзельнікі банкету ў Лахці не вырашаюць. Але ў гісторыю Лахці ўсё ж трапіць – як прыклад дыпляматыі, на якой ляжыць нібыта лёгкая хмарка вядомай калісьці «фінляндызацыі».

Вось гаспадар, прэм’ер Маці Ванханэн, палічыў неабходным супакоіць грамадзкую думку. Ён казаў, што зусім не баіцца «рызыкі» перад сумеснай вячэрай з Пуціным. І запэўніваў, што кіраўнікі краінаў ЭЗ спаткаюцца на ланчы за колькі гадзінаў да вячэры, «каб вызначыць супольную пазыцыю» адносна Пуціна.

Што гэта была за рызыка? Ці ж гэта вячэра ў Лукрэцыі Борджыі? Ці Пуцін больш небясьпечны ў Лахці, чым у Чачэніі? Сьмешна. Гастранамічнае мэню, можа, і было рызыкоўнае, аднак палітычнае не выклікала ніякіх турботаў. Пуцін не расчараваў. Выйшла як заўсёды. Ён бескампрамісна выступіў як кіраўнік супэрдзяржавы, неабходны партнэр Захаду ў некалькіх найважнейшых справах (Іран, Паўночная Карэя і г.д.), жорсткі ў стасунках з суседзямі, уладальнік вялізных энэргетычных запасаў, ну і кандыдат на ўваход да капіталу найбуйнейшых стратэгічных канцэрнаў Эўропы.

Агрэсіўна і з выклікам ён адказаў на хутчэй памяркоўную крытыку, між іншым, з боку Польшчы і некалькіх «меншых» краінаў. Прэзыдэнт Францыі і канцлер Нямеччыны ў далікатных справах (правы чалавека) захоўвалі ветлівае маўчаньне. Сустракацца заўжды варта, але калі гаворка ішла пра гэта, дык ня варта было запрашаць Пуціна.

Фінам забракавала фантазіі. Яны лічаць сябе выбітнымі знаўцамі Расеі. Бадай што няслушна. Беспрэцэдэнтная вячэра была іх задумай. Запрашэньні выслалі яшчэ летам, аргумэнтуючы, што гэта будзе выдатная нагода для «братаньня» з Пуціным. Ну і памыліліся. Пэўная колькасьць кіраўнікоў ЭЗ не магла ня браць пад увагу ігнараваньня маскоўскім госьцем асноўных стандартаў дэмакратыі.

А таму з кім братацца? З кіраўніком усё больш паліцэйскай дзяржавы? Бяз вольных мэдыяў? У час павольнага задушэньня няўрадавых арганізацыяў? У час, калі нэавялікарасейскі расізм выганяе невінаватых грузінаў? Памятаючы пра 48 гадзінаў маўчаньня Пуціна над трупам забітай журналісткі Паліткоўскай? І пра тое, што ня Дума ў Маскве, а Эўрапарлямэнт у Брусэлі ўшанаваў яе памяць хвілінай маўчаньня?

Вячэра ў Лахці – гэта толькі ўступ да сапраўднага банкету, якім будзе нарада ЭЗ–Расея 24 лістапада. На ім ніхто, у тым ліку і фіны, ня мусяць нічога баяцца. Нават Пуціна. Замест страху ЭЗ павінен мець больш годнасьці. Водка водкай, але Ўсход Усходам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць