Улада1818

Няправільна высунуты

Някляеў спрабаваў трапіць на сход па вылучэнні на Усебеларускі сход.

4 лістапада ў памяшканні Ліцэя БДУ адбыўся сход упаўнаважаных жыхароў Ленінскага раёна, на якім выбіралі дэлегатаў на Агульнанацыянальны сход.
У сходзе удзельнічалі жыхары раёна, якіх, паводле афіцыйнай версіі, папярэдне вылучалі на лакальных сходах. Узяць удзел у мерапрыемстве пажадаў і адзін з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта — Уладзімір Някляеў.

Сход у Ліцэі БДУ меў распачацца, а 15.30. Да брамы навучальнай установы адна за адной пад’язджалі машыны і мікрааўтобусы, з якіх выходзілі пераважна жанчыны за сорак у пампезных строях, ды з яшчэ больш пампезнымі фрызурамі. Былі і мужчыны. У прыватнасці, перад журналістамі чынна прадэфіляваў дырэктар Нацыянальнага музея Уладзімір Пракапцоў.

Някляеў спазніўся. З’явіўся ля ганку ліцэя на пяць хвілін пазней. Яго там ужо чакала прадстаўнічая дэлегацыя, якая складалася з членаў аргкамітэта па правядзенні сходу Ленінскага раёна Менску ды дзясятка моцных мужчын у аднолькавай чорнай вопратцы. Дэлегацыю узначальваў спадар Павел Піскуноў. Ён жа і заявіў Някляеву, што той не можа прысутнічаць на сходзе, бо не выканаў усіх неабходных працэдур.

«Мясцовы з’езд, на якім вас нібыта выбралі, быў праведзены не адпаведна з патрабаваннямі. У нас ёсць звесткі, што у ім прыняло удзел не 302 чалавекі, як вы пішаце (неабходная колькасць — 300 чалавек), а 70–80.
Таму мы не можам вас лічыць прадстаўніком Ленінскага раёна», — заявіў чыноўнік. Свайго начальніка адразу ж падтрымалі іншыя члены аргкамітэту, пераважна жанчыны:
«Няправільна высунуты, вы няправільна высунуты». «Мы адмовілі не толькі вам», — у адзін голас сцвярджалі жанчыны.
Някляева гэта не спыніла і ён, забыўшыся на папярэдняга суразмоўцу, пераключыў сваю увагу на жанчын: «Дарагія мае прыгожыя жанчыны! Чаму вы мяне не хочаце папусціць?». Адказ быў жалезным: «Мы вас вельмі паважаем, але мы члены аргкамітэта».

Спрэчкі працягваліся. Някляеў, разам з прадстаўнікамі свайго штабу, патрабаваў прапусціць яго на сход, прадстаўнікі аргкамітэта адмаўлялі, а моцныя мужчыны целамі закрывалі ўваход у будынак. Разнастайнасць у ход падзей унёс дэпутат Генадзь Давыдзька, які акурат накіроўваўся на мерапрыемства, працісківаючыся праз натоўп. «Гена, Гена, падыдзі сюды!», — загукаў Някляеў, пабачыўшы добрага знаёмага. Той ігнараваць паэта не стаў і ўвязаўся ў спрэчку.

«Валодзя, я не ведаю, якая тут структура, якая працэдура», — заявіў ён. «А як ты сам трапіў на сход?» — запытаў Някляеў. «Мне запрашэнне даслалі, я і прыйшоў. Так было», — адказаў дэпутат.
На пытанне журналістаў, ці праводзіўся нейкі сход па яго вылучэнні, спадар Давыдзька адказаць не змог, што выклікала вялікі шум сярод прыхільнікаў Някляева, пад які спадар дэпутат паспяшаўся ўцячы з месца падзей.

Атмасфера тым часам накалялася. Прадстаўнікі аргкамітэту адводзячы вочы тлумачылі Някляеву і журналістам, якім чынам спадар Давыдзька змог трапіць на сход, калі ніякіх мерапрыемстваў па высоўванні яго кандыдатуры не праводзілася. У выніку жанчыны з аргкамітэту заявілі:

«Аргкамітэт вырашае, каго запрашаць, а каго -- не». Аднак крытэры выбару запрошаных асоб ўсё ж назваць не змаглі.

Паспрачаўшыся яшчэ хвілін пяць, Някляеў здаўся пры ўмове, што прадстаўнікі аргкамітэту возьмуць у яго тэкст заявы і агучаць яе удзельнікам. Спадар Піскуноў неахвотна пагадзіўся зварот узяць, аднак зачытаць яго не паабяцаў.

На гэтым і разышліся. Развітваючыся з журналістамі і сябрамі свайго штабу, Някляеў заявіў, што «сёння мы пабачылі, я к насамрэч будуць адбывацца прэзідэнцкія выбары». Дасталася ад паэта і замежным гасцям Лукашэнкі.

«Прэзідэнты прыязджаюць, міністры, абяцаюць тры мільярды. А тут усё па тым жа коле. Будуць фальсіфікацыі, потым людзі выйдуць на плошчу, затым іх адтуль разгоняць», — з сумам у голасе гаварыў Някляеў.
Таксама ён выказаў упэўненасць, што Захад выбары па такім сцэнары не прызнае, але фактычна працягне супрацоўніцтва з Лукашэнкам. Гэтай не самай аптымістычнай заявай скончылася спроба патэнцыйнага кандыдата трапіць на Усебеларускі сход.

Каментары18

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць