Свет55

Чарговая няўдача расійскай разведкі

13 чалавек, у тым ліку чацвёра расійцаў, арыштаваныя грузінскімі службамі бяспекі. Затрыманыя абвінавачваюцца ў шпіянажы. Калі абвінавачанні пацвердзяцца, гэта будзе яшчэ адзін удар па расійскай разведцы ў Грузіі за апошні час. У Маскве пратэстуюць супраць арыштаў.

Грузінскія спецслужбы арыштавалі 13 падазраваных у шпіянажы. Сярод арыштаваных — чацвёра грамадзян Расіі. МУС Грузіі паведаміў, што шпіёнская сетка перадавала важную вайсковую інфармацыю ў Маскву. Па дадзеных грузінскай паліцыі, затрыманыя працавалі на галоўнае разведупраўленне Міністэрства абароны Расіі, шырока вядомае як ГРУ.

Як грузіны распрацоўвалі расійцаў

Затрымаць расійскіх шпіёнаў стала магчымым дзякуючы ўкараненню былога афіцэра Савецкай арміі ў штаб-кватэру ГРУ. Грузінскі агент здабыў давер расійскай вайсковай разведкі. На яго былі ўскладзеныя функцыі афіцэра сувязі. Расійцы дапусцілі грузінскага агента да апаратнага і праграмнага абсталявання, неабходнага для шыфравання інфармацыі. Агент перадаў абсталяванне грузінскім спецслужбам. Гэта дазволіла контрразведцы Міністэрства ўнутраных справаў у Тбілісі расшыфраваць паведамленні, якія перадаваліся па расійскай сетцы.

Каго завербавала расійская разведка

Сярод арыштаваных — шэсць пілотаў грузінскіх ВПС і два бізнэсоўцы. Чацвёра арыштаваных з расійскімі пашпартамі — гэта дырэктар кампаніі «Saybolt Georgia» Армэн Геваркян і яго намеснік Рубэн Шыкаян, бізнэсовец Петрэ Дэўрышадзэ і афіцэр сувязі ГРУ Юрый Скрыльнікаў.

Гэта не першыя арышты ў Грузіі па абвінавачанні ў шпіянажы за апошні час. На мінулым тыдні грузінскія спецслужбы арыштавалі 20 чалавек. Следчыя падазраюць іх у перадачы дадзеных расійскай разведцы.

Напружаныя адносіны Масквы з Тбілісі

МУС Грузіі абвясціла спецыяльную прэс-канферэнцыю па гэтым пытанні. Расійскія ўлады выказалі сваё абурэнне з нагоды арышту яе грамадзян, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы. Пасля расійска-грузінскай вайны ўлетку 2008 адносіны паміж Масквой і Тбілісі пахаладнелі. Сімвалічнага значэння справе дадае тое, што ў Расіі сёння адзначаецца… Дзень вайсковага разведчыка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне19

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць