Спорт11

Карполь пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па валейболе

Расіянін Мікалай Карполь, які таксама з’яўляецца трэнерам «Уралачкі», галоўнай прычынай сваёй адстаўкі назваў дрэнныя вынікі беларускай каманды, а таксама рознагалоссі з чыноўнікамі Федэрацыі валейбола Беларусі, якія, паводле яго слоў, не адстойваюць інтарэсы нацыянальнай зборнай краіны.

«Асноўная прычына адстаўкі ў тым, што мне не ўдалося дамагчыся са зборнай Беларусі выніку — таго выніку, якога я спадзяваўся дасягнуць», — заявіў Карполь, які ўзначаліў зборную Беларусі ў верасні 2009 года.

«А наогул я не згодны з працай некаторых чыноўнікаў федэрацыі. Яны не адстойваюць інтарэсы гульцоў, інтарэсы зборнай. Ідзе разбазарванне сваіх кадраў, няма пазіцыі адносна таго, калі спартсмены ўдзельнічаюць у спаборніцтвах за іншыя краіны, хоць не маюць на гэта права. Гэтым павінен займацца апарат кіраўніцтва федэрацыі, яны гэта робяць не самым лепшым чынам», — паведаміў ён і дадаў пры гэтым, што цяпер засяродзіцца на працы з «Уралачкай» (Екацерынбург), якая пад яго кіраўніцтвам стала 11-разовым чэмпіёнам СССР і 14-разовым чэмпіёнам Расіі.

Разам з тым Карполь паведаміў, што застанецца працаваць у Федэрацыі валейбола Беларусі і ўзначаліць трэнерскі савет.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў13

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў13

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць