Улада

Уладзімір Асіпенка падтрымае на выбарах Саннікава

«Я для сябе вызначыўся і хачу аддаць голас за яго».

Ваўкавыскі прадпрымальнік Уладзімір Асіпенка мае намер на прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава. Аб гэтым ён 10 лістапада.

«Мы з Саннікавым яшчэ не гаварылі, але абавязкова пагаворым. Спачатку я хачу сустрэцца з людзьмі, якія абаранялі мяне падчас усёй справы. Я яшчэ не цалкам уліўся ў сітуацыю. Мы з Андрэем гэта абмяркуем, і няхай ён мяне ўвядзе ў курс справы. Я яшчэ толькі прыйшоў. У мяне яшчэ абмежаванні па захаванні рэжыму, я не ведаю, што не магу парушаць і што магу рабіць. З іншага боку, я для сябе вызначыўся і хачу аддаць голас за яго», — заявіў Асіпенка.

Паводле слоў прадпрымальніка, паўнавартасна ўдзельнічаць у кампаніі ён наўрад ці зможа. «Мяне папярэдзілі, што калі будзе хоць адно адміністрацыйнае правапарушэнне, то да мяне будуць прыменены сур’ёзныя меры і сур’ёзныя санкцыі. Таму я павінен стрымліваць сябе і, магчыма, нават чакаць правакацый. Таму я буду максімальна асцярожны. Я маю намер выконваць усе патрабаванні заканадаўства. Я нармальны чалавек, і мне не хочацца зноў губляць свабоду,« — сказаў Асіпенка.

«Тры месяцы прыйдзецца чакаць усё роўна. Умоўная свабода — гэта яшчэ не свабода», — дадаў ён.

Прадпрымальнік паведаміў, што ў найбліжэйшы час збіраецца пабыць з сям’ёй. «Я вельмі даўно яе не бачыў, і буду завяршаць тыя справы, якія не завяршыў. Гэта рамонт у кватэры, які я пачынаў, але не скончыў. З’ездзіць у Кіеў, дзе за час майго зняволення памерла стрыечная сястра, якая вельмі мяне любіла і чакала майго вяртання, наведаць яе магілу. Хачу з’ездзіць да дачкі Вольгі, якая жыве на Кіпры, — яны з мужам даўно мяне запрашалі. І, вядома, буду браць удзел у перадвыбарнай кампаніі. Але самае галоўнае — я салідарны з Аўтуховічам і мы будзем спрабаваць прыцягнуць да адказнасці следчых, якія незаконнымі метадамі вялі нашу справу», — заявіў Асіпенка.

56-гадовы ваўкавыскі прадпрымальнік Уладзімір Асіпенка 5 лістапада быў умоўна-датэрмінова вызвалены з івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22. 6 мая ён быў прыгавораны Вярхоўным судом да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Асіпенка быў прызнаны вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў (артыкул 295 Крымінальнага кодэкса).

Праваабаронцы лічаць Асіпенку і іншых асуджаных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць