Улада1919

Адкуль грошы, Алесь?

Сярод апанентаў Лукашэнкі найбольшыя прыбыткі задэклараваў Алесь Міхалевіч.

Сярод апанентаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах-2010 найбольшыя прыбыткі задэклараваў Алесь Міхалевіч.

Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч задэклараваў для ЦВК 75 мільёнаў рублёў прыбыткаў, апынуўшыся такім чынам на другім месцы пасля Аляксандра Лукашэнкі (90 млн рублёў). Алесь расказаў «НН» пра крыніцы сваіх прыбыткаў.

Частку іх складаюць грошы ад прададзенай паловы дома ў Мар’інай Горцы, што належала палітыку. Частка — паступленні ад здачы ў арэнду кватэры ў Мінску. І рэшта прыбыткаў — Алесевы заробкі.

Кім працуе Алесь Міхалевіч? У афіцыйнай біяграфіі значыцца, што ў 2008 — 2010 гг. ён з'яўляўся юрыстам Беларускага незалежнага прафсаюза, а з 2010 г. — дырэктарам Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.

Нагадаем, што следам за Міхалевічам у рэйтынгу задэклараваных прыбыткаў ідуць Дзмітрый Ус — 34 мільёны, Уладзімір Някляеў — 22, Рыгор Кастусёў — 20 Віталь Рымашэўскі — 14, Мікалай Статкевіч — 8, Яраслаў Раманчук — менш за 7.

Андрэй Саннікаў і Віктар Цярэшчанка пазначылі ў дэкларацыях, што летась не мелі ніякага прыбытку.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага9

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету1

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы4

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было37

Каалы ледзь не зніклі яшчэ 60 тысяч гадоў таму. І людзі тут ні пры чым

20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага131

Сусветныя цэны на нафту вярнуліся да даваенных узроўняў7

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага9

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць