Сёння стала вядома пра масавае выдаленне з AppStore прыкладанняў холдынгу VK. Але сацсетка Укантакце была дасяжная для спампоўвання.
AppStore выдаліў з крамы прыкладанняў сацсетку Укантакце — галоўнае прыкладанне холдынгу VK.
Раней адтуль зніклі папулярныя сэрвісы «Аднакласнікі», «VK Музыка», «VK Відэа», «VK Знаёмствы», «VK Званкі», а таксама «Дзэн».
У холдынгу VK пацвердзілі выдаленне сваіх прадуктаў. Прадстаўнікі VK назвалі рашэнне амерыканскай карпарацыі непрымальным: «У VK лічаць гэтыя дзеянні непрымальнымі і нічым не матываванымі, паколькі яны абмяжоўваюць доступ дзясяткаў мільёнаў расійскіх карыстальнікаў да ключавых сэрвісаў: сацсетак, месенджараў і пошты».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары