Свет

Трамп жорстка раскрытыкаваў Германію за адмову падтрымаць ЗША ў вайне з Іранам

Прэзідэнт ЗША заявіў, што расчараваны пазіцыяй Берліна адносна вайны супраць Ірана. На сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ён сказаў, што прасіў нямецкі ўрад аб падтрымцы, піша Bild.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

«Дайце нам невялікі штуршок, дайце нам маленькі пацалунак. Мы не хочам шмат. Але яны сказалі: «Не, мы не можам гэтага зрабіць»», — адзначыў Трамп.

Пры гэтым ён нагадаў, што ЗША трацяць «сотні мільёнаў даляраў» на размяшчэнне войскаў у Германіі і Еўропе.

На той жа сустрэчы Трамп нечакана пахваліў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Адказваючы на пытанне, ці выйграе Украіна вайну супраць Расіі, ён сказаў: «Ён трымаецца даволі добра. Трэба сказаць, ён мужны. У яго выдатнае абсталяванне. У яго выдатныя людзі, байцы».

Рутэ паспрабаваў абараніць Германію і заявіў, што Берлін выканаў свае двухбаковыя абавязацельствы перад ЗША, а таксама павялічыў выдаткі на абарону.

Але Трамп працягнуў крытыкаваць саюзнікаў і заявіў, што Францыя, Італія і Вялікабрытанія таксама «пакінулі ЗША ў бядзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць