Грамадства22

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах

Яўгена Пяргаева кінулі за краты, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці і закліках да санкцый.

Яўген Пяргаеў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўген Пяргаеву 37 гадоў. Ён родам з Брэста, дзе скончыў мясцовы політэхнічны каледж.

Вышэйшую адукацыю Яўген атрымаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, дзе завочна вучыўся на факультэце інавацыйнай дзейнасці па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

З 2012 года мужчына зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Да 2018 года ён валодаў інтэрнэт-крамай электронных парагенератараў, якія ў народзе называюць вэйпамі.

Аднак апошнім часам Яўген зарабляў на жыццё па сваёй будаўнічай спецыяльнасці. На спецыялізаваных парталах дагэтуль вісяць яго свежыя і актуальныя абвесткі: як майстар ён прапаноўваў паслугі па ўкладванні ламінату, дэмантажы падлог, рамонце мэблі і выконваў дробныя сантэхнічныя працы, маючы за плячыма каля васьмі гадоў досведу.

Пяргаева асудзілі паводле часткі 1 артыкула 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і часткі 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да мер абмежавальнага характару або іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы).

Дакладны прысуд пакуль невядомы, але цяпер мужчына ў калоніі. Яму пагражала да 12 гадоў зняволення.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • ОМ
    25.06.2026
    Быццам санкцыі ёсьць вынікам заклікаў, а не дзеяньняў.
  • Шклоуски конюх
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць