Грамадства88

У Балыкіна ўчынілі ператрус па справе выбуху 3 ліпеня

Падчас ператрусу міліцыянты шукалі выбуховыя рэчывы. У выніку канфіскавалі чатыры мабільныя тэлефоны і кампутар.

У ноч з 26 на 27 лістапада прадстаўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус на кватэры прадпрымальніка і журналіста Сяргея Балыкіна.

Яны прад’явілі ордэр на ператрус з нагоды яго магчымага дачыненьня да выбуху ўначы з 3 на 4 ліпеня 2008 году. Паводле Балыкіна, гэты ордэр быў выдадзены без санкцыі пракурора, па апэратыўнай неабходнасьці. Падчас ператрусу міліцыянты шукалі выбуховыя рэчывы. У выніку канфіскавалі чатыры мабільныя тэлефоны і кампутар.

Пасьля гэтага Сяргея Балыкіна завезьлі ў Першамайскі РУУС «для гутаркі», дзе яго пратрымалі да 4 гадзінаў раніцы.

Балыкін: «Яны пыталіся пра мае палітычныя погляды, пра маё сяброўства ў АГП, пра мае паездкі за мяжу, з кім я там сустракаюся і як часта туды ежджу, пыталіся, ці выконваю я нейкія заданьні на загад замежных выведак. Таксама спыталіся, што я рабіў 3 ліпеня. Мне патлумачылі, што мой псыхалягічны партрэт, а таксама некаторыя допісы на форумах, якія я нібыта пішу, сьведчаць пра тое, што я магу мець дачыненьне да гэтага выбуху ці нават быць гэтым выканаўцам. Маўляў, мой псыхалягічны партрэт супадае з псыхалягічным партрэтам гэтага выканаўцы».

Сяргей Балыкін назваў дзеяньні прадстаўнікоў КДБ і міліцыі незаконнымі і зьбіраецца падаць скаргу у пракуратуру. Ён не выключае, што такія дзеяньні зьвязаныя з тым, што ён адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў.

Таксама ён не выключае, што «гэта было спробай запалохваньня».

«Я не бяру ўдзел у выбарчай кампаніі, я дыстанцыянаваўся ад усіх кандыдатаў. Я ня веру ў гэтыя выбары, але, магчыма, падставай для гэтага сталі мае крытычныя артыкулы пра беларускую эканоміку, мае выступы ў расейскіх мэдыях, Яны цікавіліся, чаму я супрацоўнічаю зь „Белсатам“, даю ім нейкія камэнтары».

Сяргей Балыкін падпісаў пратакол, у які па яго словах, увайшла «толькі невялікая колькасьць дадзеных тлумачэньняў, якая тычылася таго, што я ня ведаю і ня маю ніякіх зьвестак наконт таго, хто мог зрабіць гэты выбух і дачыненьня да гэтага выбуху ня маю. У гэты час я знаходзіўся ў Парыжы і ў Страсбуры».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць