Культура66

З кнігі «Беларускае замежжа» выкінулі згадкі пра Арсенневу і Сурвілу

У Мінску прэзентавалі кнігу пра беларускую дыяспару, выдадзеную пры падтрымцы дзяржавы.

У Мінску прэзентавалі кнігу «Беларускае замежжа». Яна выйшла ў дзяржаўным выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя».

Што гэта — свядомы зварот чыноўнікаў да праблемаў беларускай дыяспары ці ўсяго толькі ініцыятыва асобных зацікаўленых даследчыкаў?

Ініцыятар праекта — намесніца начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета міністраў, кандыдат гістарычных навук Наталля Голубева. Яна напісала і шэраг тэкстаў. Сярод аўтараў — Наталля Гардзіенка, Мікола Нікалаеў, Аляксей Каўка, Алесь Карлюкевіч, Лявон Юрэвіч.

У кнізе ў сціслай форме распавядаецца аб беларусах у Расіі, Балтыі, Малдове, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі, Казахстане, Польшчы. Асобны раздзел прысвечаны ўраджэнцам нашай краіны ў Ізраілі.

«Наша гістарычная каштоўнасць — гэта беларусы, якія жывуць не толькі на радзіме, але і беларусы, якімі ганарыцца ўвесь свет», — адзначыла намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ян ўпэўнена, што «кніга будзе запатрабаваная на нашых шматлікіх міжнародных кніжных імпрэзах. Нам не хапае выданняў такога кшталту, каб праз кнігу паказваць багацце нашай Беларусі». Л. Ананіч назвала выданне сацыяльна значным, адзначыла, што выхад яго падтрымлівае дзяржава.

«Такія кніжкі пазбаўляюць нас ад комплексу непаўнавартасці»,

— лічыць старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА, пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны. На яго думку, самасцвярджацца варта за кошт ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі прызнанне ў свеце. Але часта яны беларусамі сябе не лічылі. А свае дасягненні звязвалі з іншымі краінамі.

Праўда,

пад такую катэгорыю ніяк не падпадае паэтка Наталля Арсеннева, пра якую ў адпаведным артыкуле, прысвечаным беларусам ЗША, не згадана ані словам. Аўтар раздзела, Алег Гардзіенка, сведчыць, што імя Арсенневай стаяла там першым. Таксама, паводле яго словаў, на этапе рэдагавання ў выдавецтве з кнігі выкраслілі імя Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Праца над кнігай вялася два гады. Выйшла яна па-беларуску з паралельным перакладам на расійскую.

Для тых, хто захоча паглыбіцца ў праблемы беларускага замежжа, друкуецца бібліяграфія выданняў па гэтай тэме. Асобны раздзел склалі агляды дакументаў, што захоўваюцца ў архівах краіны.

У дадатку змешчаныя некаторыя архіўныя матэрыялы. Гэта «Заява беларускіх палітычных дзеячаў прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі аб беларуска-літоўскіх узаемаадносінах» (1923), «Дакладная запіска Наркамата замежных спраў БССР у Наркамат замежных спраў РСФСР і Камінтэрн аб працы сярод беларускай эміграцыі ў Амерыцы» (1923), «Беларускія пытанні за кардонам. Пастанова Цэнтральнага камітэта КП(б)Б» (1924) і інш.

Іншыя дзяржаўныя структуры следам за Міністэрствам культуры пачалі звяртацца да беларусаў замежжа. Тое, аб чым так даўно гаварыла сама дыяспара, пачынае спраўджвацца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць