Улада1717

Спыніць «тэатр аднаго актора»

Кандыдаты ў прэзідэнты патрабуюць дадатковага тэлеэфіру.

Альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі патрабуюць дадатковага тэлеэфіру для выступлення перад выбаршчыкамі.

Адпаведная заява Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава была перададзеная 7 снежня ў Цэнтрвыбаркам прадстаўнікамі іх штабоў.

Дакумент прыняў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён паведаміў, што Цэнтральная камісія разгледзіць заяву 9 снежня, але пры гэтым заўважыў:

рашэнне аб выдзяленні дадатковага эфіру знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі, а ЦВК можа толькі рэкамендаваць ёй зрабіць гэта.

Яшчэ адзін удзельнік прэзідэнцкай кампаніі,

Яраслаў Раманчук, звярнуўся да кіраўніцтва замежных каналаў з просьбай даць эфірны час кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Ліст накіраваны кіраўніцтву расійскіх Першага канала, НТВ, Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК), а таксама ўкраінскага «5 канала» і тэлеканала «Еўраньюс».

У звароце гаворыцца, што Беларусь перажывае «важны этап сваёй гісторыі». «Прэзідэнцкія выбары павінны вызначыць, па якім шляху будзе развівацца наша краіна. Гэта будзе або шлях дэмакратыі, адкрытасці знешняму свету, пабудовы эфектыўнай эканомікі, свабоды слова, павагі да чалавека і абароны яго правоў, або працяг спроб вярнуцца ў СССР з яго правальнай эканамічнай сістэмай, падаўленнем свабоды словам, грэбаваннем законамі ўнутранымі і міжнароднымі, канфрантацыяй з усім светам, з пародыямі на з’езды КПСС і пажыццёвым генеральным сакратаром», — піша Раманчук.

Ён адзначае, што цяперашнія ўлады перашкаджаюць выступленням альтэрнатыўных кандыдатаў у дзяржаўных СМІ,

а манапалізаваныя СМІ «дэманструюць народу толькі аднаго кандыдата».

У такіх умовах, падкрэслівае Раманчук, у грамадзян Беларусі застаецца «толькі адна надзея — атрымаць інфармацыю з даступных крыніц, якія не знаходзяцца пад кантролем правячага рэжыму Беларусі».

Нагадаем, згодна з Выбарчым кодэксам Беларусі кандыдаты ў прэзідэнты мелі магчымасць двойчы па паўгадзіны выступіць па дзяржаўным тэле- і радыёканале, а таксама ўзяць удзел у гадзінных тэле- і радыёдэбатах. Іх публічныя тэле- і радыёвыступленні завяршыліся 5 снежня.

***

Аляксандр Лукашэнка праігнараваў магчымасць выступіць па тэлебачанні і радыё ў якасці кандыдата, а таксама адмовіўся ад удзелу ў тэледэбатах. Разам з тым ён — адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, які бярэ ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе, што праходзіць у Мінску 6–7 снежня. Выступленне Лукашэнкі на адкрыцці форуму доўжылася больш за тры гадзіны. Чакаецца таксама, што ён выступіць сёння з выніковай прамовай.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро15

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў6

Чаму ў дзяцінстве час ідзе павольней?

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро15

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць