Улада33

Лукашэнку здымаць з выбараў не будуць

9 снежня Цэнтрвыбаркам разгледзеў заявы апазіцыйных палітыкаў аб парушэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства.

Заявы паступілі ад кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргея Калякіна і члена Партыі БНФ Галіны Сямдзянавай.

У іх, у прыватнасці, размова ідзе аб незаконнасці нарады, якую Лукашэнка правёў са сваімі даверанымі асобамі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Аўтары заяў указваюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі забараняе выкарыстоўваць памяшканні, займаныя дзяржорганамі, для ажыццяўлення дзеянняў, якія садзейнічаюць вылучэнню або абранню кандыдата, у выпадку калі іншыя кандыдаты не могуць выкарыстаць гэтае памяшканне аналагічным чынам.

Апрача таго, Сямдзянава мяркуе, што Лукашэнка парушыў выбарчае заканадаўства пры правядзенні Усебеларускага народнага сходу.

Як заявіў сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама член ЦВК з правам дарадчага голасу, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер, сустрэча з даверанымі асобамі — гэта выключна агітацыйнае мерапрыемства.

Аднак намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў падкрэсліў, што агітацыя падчас нарады ў Адміністрацыі прэзідэнта не праводзілася, таму і парушэння не было.

У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што яна з'яўлялася дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, але яе ўдзел у форуме не тычыўся выканання службовых абавязкаў.

«Ніякіх мер рэагавання да кандыдата і яго давераных асоб ЦВК прыняць не можа, бо меркаванні заяўнікаў грунтуюцца на павярхоўным прачытанні Выбарчага кодэкса», — рэзюмавала Ярмошына.

Члены ЦВК прыйшлі да высновы, што кандыдат Лукашэнка не выкарыстоўваў перавагі свайго службовага становішча пры правядзенні сустрэчы з даверанымі асобамі і Усебеларускага народнага сходу і аднагалосна адмовілі ў задавальненні заяў апазіцыйных палітыкаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў6

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі32

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў6

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць