7 ліпеня паступіла паведамленне аб гібелі 40‑гадовага мужчыны ў пасёлку Гарадзішча Мінскай вобласці, піша Таварыства ратавання на вадзе.
Вядома, што мужчына чысціў басейн. Падчас працы ён зваліўся ў ваду. Яго знайшла знаёмая і дастала з басейна ўжо без прыкмет жыцця.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары