Свет33

У Літве кіроўцаў таксі абавязалі вывучыць літоўскую мову

Сейм Літвы прыняў папраўкі ў Кодэкс аўтамабільнага транспарту, якія дазваляюць ураду ўвесці абавязковае патрабаванне да ведання дзяржаўнай мовы для кіроўцаў таксі і сэрвісаў супольных паездак, напрыклад, Bolt.

Гэта рашэнне заклікана вырашыць праблему з іншаземцамі ў сферы абслугоўвання, якія зусім не гавораць па-літоўску.

Новае правіла пачне дзейнічаць з 2028 года — менавіта з гэтага часу пры атрыманні дазволу на працу іншаземныя кіроўцы будуць абавязаны пацвердзіць свае веды.

Да гэтага часу Дзяржаўная інспекцыя па літоўскай мове не магла патрабаваць ад такіх кіроўцаў здачы экзамену, бо яны фармальна не з'яўляюцца супрацоўнікамі кампаній, а працуюць па пасведчаннях аб індывідуальнай дзейнасці. Цяперашнія папраўкі выпраўляюць гэты заканадаўчы прагал.

Што тычыцца агульных патрабаванняў для іншаземцаў у сферы абслугоўвання, то спачатку яны павінны валодаць мовай хоць бы на базавым узроўні А1. Гэта патрабаванне дзейнічае на працягу двух гадоў з моманту дэкларавання месца жыхарства, пасля чаго ўзровень трэба павысіць мінімум да А2. На базавым узроўні чалавек павінен разумець паўсядзённыя фразы, умець прадставіцца, адказаць, дзе жыве, і разумець простыя пытанні кліентаў.

Каментары3

  • Аматар МОСТ
    08.07.2026
    О Божа, якая белаРусафобія, проста кашмар, беларусы не былі вымушаныя вывучаць беларускую ў Беларусі, а тут у Літве трэба літоўскую, у Польшчы польскую і так далей. Невероятный кашмар расейскамоўых :)
  • Влад
    09.07.2026
    Нафига водителю вообще язык знать? Адрес назвали - и вези молча!
  • Бгг
    09.07.2026
    Аматар МОСТ, какие беларусы, там узбеки. Ему выучить литовскую - как тебе узбекскую. Ну, и украинцы, которым вообще плевать на эти законы, как и на любые другие законы.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць