Усяго патроху11

У Лідзе пройдзе прэзентацыя першага беларускага манеўранага лакаматыва

15 снежня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) да ўвагі грамадскасці будзе прадстаўлены першы беларускі манеўраны лакаматыў. Прэзентацыя адбудзецца ў рамках I злёту машыністаў Беларускай чыгункі (БЧ).

Паводле інфармацыі прэс-службы БЧ, для ўдзелу ў злёце ў Ліду прыедуць больш за 160 машыністаў з 17 лакаматыўных дэпо краіны. Чакаецца таксама ўдзел міністра транспарту і камунікацый Івана Шчэрбы і іншых прадстаўнікоў урада, начальніка БЧ Анатоля Сівака, старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры.

Удзельнікі злёту абмяркуюць перспектывы развіцця лакаматыўнай гаспадаркі БЧ, пытанні зніжэння расходаў на эксплуатацыю, тэхабслугоўванне і рамонт лакаматываў і маторвагоннага рухомага саставу. Будуць разгледжаныя асаблівасці працы машыністаў, удасканаленне ўмоў працы і адпачынку лакаматыўных брыгад.

Манеўраны лакаматыў серыі ТМЭ1 створаны ў лакаматыўным дэпо Ліды. «У Беларусі праект такога кшталту рэалізуецца ўпершыню і фактычна азначае першы крок да арганізацыі лакаматывабудавання ў краіне», — адзначае прэс-служба БЧ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

Спецпасланнік Трампа прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана на чэмпіянаце свету еўрапейскай камандай. Ідэя па-валюнтарысцку дзіўная1

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць