Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, ужо выдадзена больш за 410 часовых акрэдытацый журналістам, якія прыедуць спецыяльна для асвятлення выбарчай кампаніі. Апрацоўваецца яшчэ прыкладна 40 заявак.
Акрамя таго, паводле слоў Савіных, асвятляць прэзідэнцкія выбары будуць яшчэ 220 журналістаў замежных СМІ, якія маюць пастаянную акрэдытацыю.
Як падкрэсліў Савіных, акрэдытаваныя журналісты ўсіх найбуйнейшых СМІ Еўропы, СНД, ЗША, Японіі і Кітая. «Гэта „Бі-бі-сі“, „Рэйтар“, „Гардыян“, „Файнэншл Таймс“, „Уол Стрыт Джорнал“, „Асашыэйтэд прэс“, „Франс Прэс“, „Ле Монд“, „Рэпубліка“, „Карэра дэла Сера“ і іншыя», — сказаў Савіных.
Прэс-сакратар падкрэсліў, што выдача акрэдытацыйных пасведчанняў будзе ажыццяўляцца да вечара 17 снежня.
Каментары