Грамадства

Лукашэнка: Кошт «Белтрансгазу» будзе вызначаны на перамовах, а не паводле ацэнкі банку

Такую пазіцыю беларускі бок абазначыў на праведзеных у Маскве перагаворах на вышэйшым узроўні, паведаміў сёння прэзідэнт Беларусі на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі.

Кошт ААТ «Белтрансгаз» будзе вызначаны па выніках перагавораў, а не па выніках ацэнкі банка. Такую пазіцыю беларускі бок абазначыў на праведзеных у Маскве перагаворах на вышэйшым узроўні, паведаміў сёння прэзідэнт Беларусі на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі. «Мы за тое, каб стварыць сумеснае прадпрыемства з Расійскай Федэрацыяй на базе «Белтрансгазу» і «Газпрама». Але рабіць мы гэта будзем на рыначных умовах - так, як Расійская Федэрацыя гаворыць аб пастаўках газу і нафты. Гэта значыць, мы не можам аддаць або перадаць «Газпраму» «Белтрансгаз» бясплатна, ці то 10 працэнтаў, 50 працэнтаў або любая іншая колькасць акцый. Гэта павінна быць на рыначных умовах», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Сёння праводзіцца ацэнка актываў «Белтрансгазу» нідэрландскім банкам. Гэта ацэнка стане пэўным пунктам адліку ў перагаворах па цане «Белтрансгазу», - адзначыў беларускі лідэр. «Я прывёў Уладзіміру Пуціну канкрэтны прыклад, калі немцы куплялі чэшскую сістэму, якая ў 2,5-3 разы меншая, чым беларуская. І яны заплацілі ў доларавым эквіваленце $5,5 млрд. за яе. Таму калі ацэньваць сёння «Белтрансгаз», і гэта не як чэшская кампанія - адгалінаванне збоку, а магістральныя газаправоды, то гэта будзе значна даражэй, прыкладна ў 2 разы, больш як пад $10 млрд., а то і $12 млрд. Некаторыя спецыялісты і да $17 млрд. ацэньваюць сёння «Белтрансгаз». Мы будзем настойваць на адэкватнай ацэнцы. Якая гэта будзе ацэнка - мы вырашым у выніку перагавораў, а не ў выніку ацэнкі банка. Таму што ацэнка банка - гэта адна з прапаноў, а далей мы будзем усё лічыць. З гэтым і пагадзіліся. У залежнасці ад гэтага, лічу, будзе залежаць у перспектыве цана на прыродны газ, што пастаўляецца ў Беларусь», - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць