Меркаванні22

Чацвёрты дзень пасля выбараў, а Масква так і не даслала Лукашэнку віншавання з «перамогай»

Расійскія СМІ малююць Лукашэнку дыктатарам, які не здолеў выйграць выбары чэсна.

У сваіх матэрыялах пра Беларусь асноўныя расійскія СМІ выстаўляюць Лукашэнку неўраўнаважаным дыктатарам, які не здолеў выйграць выбары чэсна.

Пяць апазіцыйных кандыдатаў сядзяць у турме. Сярод іх два самыя папулярныя Саннікаў і Някляеў — збітыя да паўсмерці. Своеасаблівая помста за тое, што сабралі найбольш галасоў. Так расказваюць пра выбары цэнтральныя расійскія тэлеканалы.

Назіральнікі АБСЕ заявілі, што выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі. ЗША не прызнала выбараў «законнымі». Польшча і Літва з галоўных лабістаў уцягвання Беларусі ў ЕС ператварыліся ў галоўных крытыкаў. Прэзідэнтка Грыбаўскайце і міністр Сікорскі ўспрынялі паводзіны беларускіх уладаў у дзень выбараў як асабістую аплявуху. Яшчэ ў часе галасавання ў Беларусі быў блакаваны інтэрнэт, да паўсмерці збіты кандыдат у прэзідэнты, а ўвечары пасля выбараў была зладжаная правакацыя і затрыманы 640 удзельнікаў мітынгу апазіцыі. Усё гэта на вачах у замежных назіральнікаў і дыпламатаў.

Захад Захадам, але зацяжное маўчанне Расіі павінна Лукашэнку раз’юшваць.
Масква, якая пакрывала яго ўсе 16 гадоў ягонага кіравання, дэманстратыўна маўчыць. Ніхто не чакае, што Крэмль раптам заклапоціцца правамі чалавека ў Беларусі. Аднак такое маўчанне ўспрымаецца беларусамі як агіда да саюзніка, які не можа чэсна выйграць выбары і замест гэтага садзіць у турму апазіцыйных кандыдатаў.

Так яно бачыцца з Беларусі. А ўнутры Расіі прачытваецца іначай. Крэмль нібы кажа: «Гэта настолькі фальшывы чалавек, што давяраць яму няможна». Павіншуем з перамогай толькі пасля канчатковай ратыфікацыі 18 дамоваў пра Адзіную эканамічную прастору».

І вось ужо беларускі парламент спешна, за два дні, гамузам усе іх ухваліў. Ну то чакаем віншаванняў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць