Грамадства

Калякіну, Лябедзьку, Бухвоставу адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі

Не зарэгістравалі ініцыятыўнай групы на вылучэньне лідэра ПКБ Сяргея Калякіна кандыдатам у дэпутаты Менскай гарадзкой рады на Куйбышаўскую выбарчую акругу сталіцы. Як высьветлілася, спрычыніліся да гэтага чацьвёра зь дзесяці чальцоў ініцыятыўнай групы, якія заявілі, што іх улучылі ў склад групы бязь іхняй папярэдняй згоды.

Не зарэгістравалі ініцыятыўнай групы на вылучэньне лідэра ПКБ Сяргея Калякіна кандыдатам у дэпутаты Менскай гарадзкой рады на Куйбышаўскую выбарчую акругу сталіцы. Як высьветлілася, спрычыніліся да гэтага чацьвёра зь дзесяці чальцоў ініцыятыўнай групы, якія заявілі, што іх улучылі ў склад групы бязь іхняй папярэдняй згоды. Усе чацьвёра – студэнты сталічных ВНУ.

Са словаў С.Калякіна, уперад адміністрацыя ВНУ аказала ціск на студэнтаў, каб тыя пагадзіліся зрабіць такія заявы. «Гэта яшчэ раз паказвае, што выбараў у Беларусі ня будзе», – мяркуе лідэр ПКБ.

Паводле словаў лідэра камуністаў, улады перадусім спрабуюць блякаваць актыўнасьць лідэраў апазыцыі, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе наяўныя сродкі. Аднак, як зазначае палітык, падобныя дзеяньні ня змогуць выключыць лідэраў дэмакратычных сілаў з перадвыбарнай кампаніі.

Учора стала ведама пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандра Бухвостава і Генадзя Фядыніча, а таксама намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. Перад гэтым не зарэгістравалі ініцыятыўнай групы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць