Тутака летась у зіму злавілі чалавека за кражай каня. Калі яго пачалі біць, ён, каб выкруціцца, сказаў, што не адзін краў, а меў супольніка — гаспадара Юшу.
Сяло Навасёлкі, Віленск. губ., Ашмянск. пав.
Тутака летась у зіму злавілі чалавека за кражай каня. Калі яго пачалі біць, ён, каб выкруціцца, сказаў, што не адзін краў, а меў супольніка — гаспадара Юшу. Сяляне паверылі злодзею, пайшлі да Юшы, сьцягнулі з ложка ды давай яго катаваць. Зьбілі траха не на чорны вугаль. Ачуняўшы, Юша падаў на 12 сялян у акружны суд, каторы ўжо адбыўся. Прысудзілі ўсім (апрача аднаго апраўданага) заплаціць Юшы па 100 руб., ды ў адседку кожнаму на месяц; адвакату ж за абарону далі па 20 руб.
1911, №5, 3 лютага.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары