Грамадства55

Канчатковая справаздача па катастрофе самалёта Качынскага

Расея перадала польскаму боку канчатковую справаздачу Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) аб выніках расьсьледаваньня авіякатастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) прыйшоў да высновы, што галоўнай прычынай катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага стаў чалавечы фактар — памылкі экіпажу і ціск на яго з боку высокапастаўленых пасажыраў.

«Непасрэднымі прычынамі катастрофы зьявіліся: непрыняцьце экіпажам своечасовага рашэньня аб зыходзе на запасны аэрадром пры неаднаразовай і своечасова атрыманай інфармацыі аб фактычных мэтэаўмовах на аэрадроме „Смаленск-Паўночны“, значна горшых за ўстаноўлены для гэтага аэрадрома мінімум»,

— сказала старшыня МАК Тацьцяна Анодзіна на прэсавай канфэрэнцыі ў агенцтве «Інтэрфакс» 12 студзеня.

На прыняцьце рашэньня экіпажам аб пасадцы паветранага судна магла паўплываць прысутнасьць у кабіне галоўнакамандуючага Ваенна-паветраных сілаў Польшчы, паведаміла Анодзіна. Паводле яе, у крыві галоўнакамандуючага ВПС Польшчы было выяўлена 0,6 праміле этылавага сьпірту.

У справаздачы МАК гаворыцца, што

экіпаж Ту-154 баяўся нэгатыўнай рэакцыі прэзыдэнта Л. Качынскага ў выпадку зыходу на запасны аэрадром.

«Па матэрыялах тэхнічнай камісіі і незалежных экспэртаў, у выпадку зыходу на запасны аэрадром камандзір мог чакаць нэгатыўнай рэакцыі галоўнага пасажыра», — заявіла Т. Анодзіна.

«Сыстэмнымі прычынамі катастрофы самалёта Ту-154 М Рэспублікі Польшча зьявіліся істотныя недахопы ў арганізацыі лётнай працы, падрыхтоўцы членаў экіпажа і пры забесьпячэньні дадзенага адмысловага важнага палёту ў спэцыяльным авіяпалку», — адзначыла старшыня МАК.

«Падчас палёту экіпаж неаднаразова атрымліваў інфармацыю аб неадпаведнасьці мэтэаўмоваў на аэрадроме прызначэньня. Нягледзячы на гэта, экіпаж самалёта Ту-154 рашэньне аб зыходзе на запасны аэрадром не прыняў. Гэта можна лічыць пачаткам экстранай сытуацыі на борце», — падкрэсьліла яна.

Арыгіналы бартавых самапісцаў і фрагмэнты самалёта МАК перадаў у сьледчы камітэт Расеі. Справаздача МАК будзе апублікаваная.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля публікацыі прычын катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам (МАК) перапыніў свой адпачынак і вяртаецца ў Варшаву.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый22

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя10

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый22

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць