Свет

Парыж гаворыць – Беларусь!

На працягу тыдня ў Парыжы праходзіў фэст “Мы гаворым – Беларусь?”, які быў прымеркаваны да традыцыйнага Дня беларускай салідарнасці, што праводзіцца ў 16 дзень кожнага месяца. Фэствая праграма ўключала ў сябе больш за дзесятак культурных і грамадскіх мерапрыемстваў, якія адбываліся ў розных залах французскай сталіцы.

На працягу тыдня ў Парыжы праходзіў фэст “Мы гаворым – Беларусь?”, які быў прымеркаваны да традыцыйнага Дня беларускай салідарнасці, што праводзіцца ў 16 дзень кожнага месяца. Фэствая праграма ўключала ў сябе больш за дзесятак культурных і грамадскіх мерапрыемстваў, якія адбываліся ў розных залах французскай сталіцы.

Дні салідарнасці з Беларуссю, якія штомесяц праводзяцца грамадскімі, палітычнымі і культурнымі арганізацыямі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, у апошні час перайшлі са статусу лакальных палітычных акцый у статус буйных грамадска-культурных мерапрыемстваў. У іх прымае ўдзел усё больш палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры першай велічыні.

Варшаўскі канцэрт рок-музыкаў у падтрымку Беларусі, з удзелам Анджэя Вайды; выступ беларускіх акцёраў і музыкаў на сцэне Шведскага каралеўскага тэатра; праект “Музыкі свету ў падтрымку Беларусі”, які стартаваў з выступу ў Менску тройкі вядучых еўрапейскіх дзі-джэяў; прэзентацыя п`ес беларускіх драматургаў у Нью-Йорку, якая праходзіла пад патранажам Тома Стоппарда – гэта толькі няпоўны пералік апошніх культурных падзей, што праводзяцца ў рамках Дня салідарнасці.

Фэст “Мы гаворым – Беларусь?” паспрабаваў пазнаёміць парыжан не толькі з прадстаўнікамі беларускай контр-культуры, але і далучыць французаў да дыскусіі аб тым, якімі могуць быць узаемаадносіны паміж Беларуссю і Францыяй; як могуць дапамагчы прадстаўнікі французскага грамадстава ў справе вяртання дэмакратыі ў Беларусь; наколькі цікава для Францыі беларуская культура.

Праграма фэсту была насычанай і разнастайнай: фотавыстава, спектакль, канцэрты, кінапаказы, дыскусіі. Усе мерапрыемствы нязменна праходзілі ў перапоўненых залах і выклікалі вялікую цікавасць парыжанаў.

Канцэрты Зміцера Вайцюшкевіча з яго “WZ-оркестром” і Касі Камоцкай адбыліся з аншлагамі і былі падтрыманыя авацыямі на працягу ўсяго выступу беларускіх музыкаў. Напярэдадні іх выступу адбыўся паказ прац беларускага кінарэжысёра-дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Французская публіка, якая цалкам запоўніла залу “Дома Еўропы і Усхода”, праглядзела фільм “Звычайны прэзідэнт” і працоўны матэрыял новага фільма рэжысёра “Плошча Каліноўскага”. Пасля паказу гледачы не адпускалі рэжысёра на працягу двух гадзін, закідваючы яго пытаннямі.

На працягу ўсяго часу фэсту ў Парыжы працавалі дзве фотавыставы, якія знаёмілі французаў з жыццём і людзьмі Беларусі. Адна з іх – выстава прац фотамастака Джэфа Баніфацына – пазнаёміла парыжанаў з партрэтамі вядучых дзеячаў нефармальнага мастацтва Беларусі.

Кульмінацыяй фэсту стаў паказ спектакля “Свабоднага тэатра” “Пакаленне Jeans”, які праходзіў у тэатры Theatre-Studio, што з’яўляецца рэзідэнцыяй “Свабоднага тэатра” у Заходняй Еўропе. На сцэне менавіта гэтага тэатра на вясну запланаваныя першыя вялікія гастролі тэатра ў Парыжы, падчас якіх будзе паказана каля 20-і спектакляў “Свабоднага тэатра”.

Кажучы пра ўражанні ад спектакля, Крысціан Бенэдэцці сказаў: “Падчас падзення Берлінскай сцяны я быў у нямецкай сталіцы, і ўсе мы стаялі ў чарге за абломкам сымбала таго часу, які абрушыўся. Тады кожны з нас атрымаў на памяць па кавалачку Турмы. Падчас спектакля “Пакаленне Jeans” мне працягнулі джынсавую стужку і я зразумеў, што гэтым разам атрымаў у падарунак кавалачак сапраўднай Свабоды”.

Парыжскі праект стаў магчымы шмат у чым дзякуючы энтузіязму дырэктара праекту – Ганне Дзідзье, якая не ўтойвала валанцёрскую аснову акцыі: “Перавага беларускага праекту – у яго прастаце: мінімальная колькасць сродкаў і максімум вынаходлівасці. Акрамя таго, усё адбылося дзякуючы духу салідарнасці, які панаваў паміж арганізатарамі, удзельнікамі праекту і парыжскай публікай. Мы ведалі, што зможам закрануць сэрцы парыжанаў, але не маглі выказаць здагадку, што іх увага і падтрымка будуць настолькі гарачымі”.




Дырэктар "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда запальвае свечкі Салідарнасці



Фотавыстава "Беларусь: новыя твары" (на фота: музыкі Святлана Сугака і Лявон Вольскі)



Чытанне лістоў палітвязняў і вершаў беларускіх паэтаў



Ля службовага ўвахода Theatre-Studio (крайні злева – Юрый Хашчавацкі)



Мікалай Халезін у спектакле "Пакаленне Jeans"



Зміцер Вайцюшкевіч



Кася Камоцкая і Кася Бохан



Гледачы падчас выступу беларускіх музыкаў



Кіраўнік праекта "Мы гаворым – Беларусь?" Ганна Дзідзье

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць