Свет22

Байцы французскага спецназа абвясцілі галадоўку

У Францыі байцы паліцэйскіх атрадаў спецыяльнага прызначэння апошнімі днямі пачалі беспрэцэдэнтныя акцыі пратэсту супраць планаў МУС Францыі па скарачэнні штатаў,
паведамляе французскае радыё RFI са спасылкай на паліцэйскія прафсаюзы.

«Рэспубліканскія роты бяспекі» (CRS) у Францыі забяспечваюць парадак падчас масавых мерапрыемстваў.

Не маючы па законе права на страйк, байцы французскага спецназа звяртаюцца да іншых формаў пратэсту:
яны адмаўляюцца прымаць ежу, а таксама ў масавым парадку звяртаюцца па бальнічныя лісты.

У адной з трох ротаў CRS Марсэля ў суботу 29 студзеня агульны сход прыняў рашэнне пачаць галадоўку. На знак салідарнасці ў нядзелю адмовіліся ад ежы байцы атрада спецыяльнага прызначэння ў Страсбургу. У Перпіньяне ў пятніцу 28 студзеня рота CRS у поўным складзе звярнулася да медыкаў са скаргамі на кепскае самаадчуванне: у суботу вечарам паліцыянты мусілі сачыць за бяспекай на футбольным матчы. У нядзелю адразу 50 супрацоўнікаў узялі бальнічныя ў адным з марсэльскіх падраздзяленняў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі23

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі23

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць