Грамадства33

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына

Хлопчыка назвалі Арсеніем.

Былая палітзняволеная Карына Праташчык нарадзіла сына. Радаснай навіной падзяліўся праект Freedom Women.

Малы з’явіўся на свет 20 чэрвеня 2026 года ў нямецкім Дрэздэне. Яго назвалі Арсеніем. Вага немаўляці пры нараджэнні была 3370 грамаў, рост — 53 сантыметры.

Карына Праташчык пра сваю цяжарнасць даведалася толькі пасля выхаду на волю, а дакладней — пасля дэпартацыі з краіны. На той момант яна была ўжо на пятым месяцы цяжарнасці.

Супрацоўніцу «Пеленга» Карыну Праташчык арыштавалі ў 2024 годзе. У лютым 2025 года за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» ёй прысудзілі 2 гады зняволення.

У снежні 2025 года сярод 123 палітвязняў яна была прымусова дэпартаваная з Беларусі.

Каментары3

  • цябе усё файна ў Нямеччыне
    23.06.2026
    Oj, мая Карынка, мае сонейка,((( я ведаю ў цябе усё файна ў Нямеччыне. Колькі ж блізкіх да мяне людзей пакутуюць праз маскоўскую грамадзянскую вайну ў РБ, якую трэба спыняць!! Хопіць!
  • Арсенька
    24.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Праўда
    24.06.2026
    цябе усё файна ў Нямеччыне, > маскоўскую грамадзянскую вайну ў РБ

    Што?

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць