Спорт

У матчы «Эвертан» — «Блэкпул» забілі восем мячоў. Карніленка не гуляў

Матч 26-га тура англійскай прэм’ер-лігі паміж ліверпульскім «Эвертанам» і «Блэкпулам» скончыўся з лікам 5:3 на карысць ліверпульцаў.

Нагадаем, што ў «Блэкпул» на правах арэнды перайшоў з расійскага «Зеніта» форвард зборнай Беларусі Сяргей Карніленка.

Але беларус сёння ў матчы ўдзелу не браў, як і не было яго ў заяўцы на гульню. Раней Сяргей казаў, што яму спатрэбіцца тры тыдні, каб адаптавацца да рэалій новага клуба.

Затое сёння на поле выйшлі падпісаныя 31 студзеня Джэймс Біці і Джэйсан Панчан. Прычым Панчан нават забіў гол.

Шмат мячоў не дзіва для сённяшніх матчаў англійскай прэм’ер-лігі. «Уіган» і «Блэкберн» згулялі 4:3, «Сток» выйграў у «Сандэрленда» 3:2, а той, хто глядзеў тэлеканал «Лад» мог назіраць цудоўны камбэк «Ньюкасла», які здолеў выцарапаць нічыю з лонданскім «Арсеналам», прайграючы 0:4 (4:4).

У нядзелю «Бірмінгем» А. Глеба згуляе ва ўсходнім Лондане з «Уэст Хэмам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць