Спорт22

Пчолы атакавалі стадыён у Сальвадоры

Больш за ўсё пчолам спадабаўся арбітр — не выключана, што з-за яго ярка-жоўтай кашулі.

Больш за ўсё пчолам спадабаўся арбітр — не выключана, што з-за яго ярка-жоўтай кашулі.

Падчас футбольнага матчу паміж мясцовымі камандамі Vista Hermosa і Alianza FC на стадыён апусціўся велізарны рой ... дзікіх пчол. Насякомыя абляпілі гульцоў, гледачоў, лаўкі з трэнерамі і запаснымі, вароты і нават тэлекамеры. Служачыя стадыёна паспрабавалі разагнаць пчол ручнікамі, але беспаспяхова. Прыйшлося ў спешцы ўсім пакідаць стадыён. Больш за ўсё пчолам спадабаўся арбітр — не выключана, што з-за яго ярка-жоўтай кашулі. Матч прыйдзецца перайграць.

Напад пчол на футбалістаў — не такая ўжо рэдкая падзея. Паўтара года таму ў Зімбабвэ (Паўднёвая Афрыка) матч паміж мясцовымі камандамі ніжэйшай лігі прыйшлося перапыніць ужо ў сярэдзіне першага тайма таксама з-за налёту пчолаў. Гульня была перапыненая і адмененая, бо супрацоўнікі стадыёна не здолелі за гадзіну выгнаць пчол са стадыёна.

Але гісторыя з футбалістамі з Сальвадора — сапраўды ўнікальная з'ява. Восенню 2009 г. пчолы заляцелі на стадыён «Ацтэкі» у Мехіка, дзе праходзіў адборачны матч на ЧС-2010 у Паўднёвай Афрыцы паміж гаспадарамі, зборнай Мексікі, і зборнай ... Сальвадора! На другой хвіліне матчу рой пчол уладкаваўся ў варотах Сальвадора. Спатрэбілася 10 хвілін і два вогнетушыльніка, каб прагнаць няпрошаных насякомых.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць