Эканоміка11

Сямашка: Беларусь дасягнула абсалютнага кампрамісу з «Газпрамам» у перагаворах па пастаўках газу

Беларусь дасягнула абсалютнага кампрамісу з «Газпрамам» у перагаворах па пастаўках газу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Уладзімір Сямашка нагадаў аб нядаўняй сустрэчы са старшынёй «Газпрама» Аляксеем Мілерам. «Мне здалося, што мы знайшлі абсалютны кампраміс і прыйшлі да ўзаемавыгадных дамоўленасцей», — падкрэсліў ён.

Першы віцэ-прэм’ер, у прыватнасці, адзначыў, што на перагаворах абмяркоўваўся кантракт на 2012–2014 гады. У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў студзені 2015 года ў рамках Мытнага саюза бакі павінны выйсці на роўнадаходныя цэны на газ. Асноўныя падыходы па гэтым пытанні і былі агавораны. «Асноўныя моманты агавораны, у тым ліку што такое роўнадаходнасць — яна вызначаецца па той формуле, якая ў 2007 годзе прынята ў Расіі ў ФСТ, — удакладніў ён. — Для нас гэта формула выгадная, яна дае магчымасць знізіць цэны на газ».

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў, што з улікам абмеркаваных базавых прынцыпаў будзе складацца кантракт на пастаўку газу ў Беларусь і транзіт праз яе тэрыторыю на 2012–2014 гады. «Дзеючы кантракт заканчваецца 31 снежня 2011 года, таму, каб не ствараць нейкіх негатыўных прэцэдэнтаў, ажыятажу ў канцы года, мы вырашылі абмеркаваць гэту тэму», — растлумачыў першы віцэ-прэм’ер.

Ён адзначыў, што «Газпрам» не заўсёды можа прымаць рашэнне. Калі размова ідзе аб глабальных і сур’ёзных пытаннях, неабходны кансультацыі на ўзроўні ўрада.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб перспектывах партнёрства Беларусі з кампаніямі «Ітэра» і «Новатэк», Уладзімір Сямашка звярнуў увагу, што ў Расіі сапраўды «ўзнімаюцца кампаніі, так званыя незалежныя здабытчыкі прыроднага газу». Напрыклад, «Новатэк» — гэта сур’ёзны ігрок на рынку. Адзіная эканамічная прастора прадугледжвае норму па свабоднаму доступу да газатранспартных магутнасцей, разбураючы пры гэтым манаполію «Газпрама». «Калі „Новатэк“ мне дасць на n дзясяткаў долараў танней газ, то я буду ў яго купляць, а не ў „Газпрама“, — растлумачыў Уладзімір Сямашка, — а „Газпрам“ пры наяўнасці транспартнай магчымасці, свабоднай трубы абавязаны пусціць нас з „Новатэкам“ або „Ітэрай“ у гэту трубу».

У той жа час, на думку першага віцэ-прэм’ера, гэта тэма цяпер не актуальная. Яна наспее ў трэцім-чацвёртым квартале гэтага года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць