Меркаванні77

«Вызваленне»: Палітвязняў раздзяваюць дагала і ўжываюць іншыя катаванні

Сваякі палітвязняў распавялі еўрапейскім дыпламатам аб жахлівых ўмовах утрымання ў ізалятарах КДБ і МУС.

Сваякі палітвязняў распавялі еўрапейскім дыпламатам аб жахлівых ўмовах утрымання ў ізалятарах КДБ і МУС.

Ініцыятыва «Вызваленне», якая аб’ядноўвае сваякоў палітвязняў па «справе 19 снежня», перадала сёння ў амбасаду Венгрыі, якая ў цяперашні час старшынюе ў Еўрасаюзе, зварот, у якім заклікае Еўропу праявіць цвёрдасць у пытанні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Зварот таксама будзе перададзены ў амбасады іншых краін Еўрасаюза. Прыводзім тэкст звароту цалкам:

«Мы, сваякі палітычных зняволеных, звяртаемся да Вас у страшны для Беларусі і ўсіх нашых сем’яў час.

Сёння па крымінальнай справе, заведзенай пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, праходзяць больш за 40 чалавек. Адзін з іх — Васіль Парфянкоў — прысуджаны да 4 гадоў строга рэжыму. Гэты жахліва жорсткі прысуд канчаткова запэўніў нас у тым, што ў Беларусі адсутнічае незалежная судовая сістэма. Прысуды выносяцца ў адміністрацыі Лукашэнкі, і разлічваць на аб’ектыўны разгляд спраў палітвязняў у судзе нам не прыходзіцца.

З моманту нашага мінулага звароту да Вас, кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і журналістка, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп пераведзеныя пад хатні арышт, 11 арыштантам была змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе. У турмах ўсё яшчэ застаюцца 29 чалавек. Гэта — кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, сябры іхнічленых выбарчых штабоў, журналісты і проста актыўныя грамадзяне.

Умовы ўтрымання палітвязняў жорсткія і бесчалавечныя і могуць быць прыроўненыя да катаванняў:

жорсткае стаўленне канваіраў са спецпадпаддзяленняў КДБ, якія хаваюць свае твары пад маскамі,

шантаж і псіхалагічны ціск на падследных,

інфармацыйная блакада (многія родныя больш, чым за 2 месяцы, атрымалі не больш за 2–3 лісты),

нізкая тэмпература ў камерах (каля 8–12 градусаў),

адсутнасць прыбіральні ў многіх камерах.

Стала вядома, што мужчын водзяць на допыты ў кайданках.

Працэдура вобшуку ў мужчынскіх камерах адбываецца самым зневажальным чынам: мужчын прымушаюць выносіць з камер ўсе рэчы ў спецыяльнае памяшканне, а пасля раздзявацца дагала.

У СІЗА на Валадарскага ў 8-мясцовых камерах ўтрымліваюцца па 15–16 чалавек, якія вымушаныя спаць па чарзе.

Нашыя блізкія безабаронныя перад пануючым у краіне беззаконнем. Узмацніўся ціск на адвакатаў: 4 адваката, якія абаранялі нашых блізкіх, былі пазбаўленыя ліцэнзіі. Ні адзін са зняволеных СІЗА КДБ не меў магчымасці сустрэцца з адвакатам сам-насам. А з Мікалаем Статкевічам, Змітром Бандарэнкам, Сяргеем Марцалевым, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам адвакаты не могуць сустрэцца з 29 снежня. Усё гэта пазбаўляе вязняў сумлення незалежнай абароны падчас следства і ў судзе.

Ні хатні арышт, ні змяненне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе не азначаюць, што гэтыя людзі не будуць асуджаныя і прысуджаныя да тэрмінаў ад 5 да 15 гадоў. Дыктатура ў чарговы раз спрабуе ўвесці ў зман сусветную супольнасць і зняць напружанне падчас судовых працэсаў. Прысуды палітвязням выносяцца самыя суровыя і самыя несправядлівыя.

Мы заклікаем Вас праявіць цвёрдасць у пытанні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

У бліжэйшы час перад судом паўстане прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналіст Аляксандр Атрошчанкаў. Ён 10 гадоў працаваў журналістам сайта charter97.org. Пасля стварэння грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў быў ейным прэс-сакратаром і рэдактарам сайта. Падчас выбарчай кампаніі 2010 года стаў прэс-сакратаром Андрэя Саннікава. 19 снежня Аляксандр Атрошчанкаў быў у цэнтры падзей, як журналіст і як прэс-сакратар, але быў арыштаваны, нягледзячы на тое, што выконваў на плошчы Незалежнасці свае прафесійныя абавязкі.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прызнала Аляксандра Атрошчанкава вязнем сумлення

З моманту арышту 19 снежня з Аляксандрам было праведзена толькі два следчых дзеянні: прад’яўленне абвінавачання 29 снежня і знаёмства з матэрыяламі справы. Мы хвалюемся, што суд будзе выкарыстаны для расправы і поўнай ізаляцыі яго як чалавека, які мог уплываць на змяненне сітуацыі ў краіне.

Просім Вас надаць асаблівую ўвагу суду над Аляксандрам Атрошчанкавым, першаму суду над актыўным сябрам выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты, і далучыцца да нашых патрабаванняў аб безумоўным вызваленні ўсіх палітвязняў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць