Эканоміка22

Распродаж працягваецца: «БПС-лізінг» стала напалову расійскай

ЗАТ «Ашчадбанк Лізінг» набыло 50% акцый аднаго з лідараў беларускага рынку лізінгу — ЗАТ «БПС-лізінг», якое належыць ААТ «БПС-Банк», гаворыцца ў паведамленні банка.

«Уваходжанне ў склад акцыянераў „БПС-лізінгу“ аптымізуе нашы кааперацыйныя і сінергетычныя сувязі з найбуйнейшымі беларускімі прадпрыемствамі і дазволіць істотна павялічыць памер лізінгавага партфеля кампаніі», — заявіў гендырэктар ЗАТ «Ашчадбанк Лізінг» Дзмітрый Зотаў, словы якога прыведзены ў паведамленні.

«Я ўпэўнены, што дзякуючы комплексу праведзеных мерапрыемстваў і прыўнясенню інавацыйных тэхналогій у таварыства „БПС-лізінг“ мы падрыхтавалі фундамент для таго, каб кампанія ў найбліжэйшай будучыні стала адным з лідараў рынку лізінгавых паслуг Беларусі», — зазначыў, у сваю чаргу, кіраўнік «БПС-Банка» Васіль Мацюшэўскі.

ЗАТ «Ашчадбанк Лізінг» ажыццяўляе дзейнасць на рынку лізінгавых паслуг РФ з 1993 года і з’яўляецца адным з лідараў расійскага рынку лізінгу. За дзевяць месяцаў 2010 года «Ашчадбанк Лізінг» прафінансаваў дагаворы на суму больш чым 104 млрд. рублёў. Аб’ём новага бізнесу за той жа перыяд склаў 63,3 млрд. рублёў. Рэгіянальная сетка ЗАТ «Ашчадбанк Лізінг» налічвае 35 філіялаў у найбуйнейшых гарадах Расіі і даччыныя кампаніі ў Казахстане, ва Украіне і ў Беларусі.

Вопыт працы ЗАТ «БПС-лізінг» на рынку фінансавых лізінгавых паслуг складае 17 гадоў. Прыярытэтныя кірункі дзейнасці: лізінг грузавой тэхнікі, спецыяльнай тэхнікі і вытворчага абсталявання, лізінг легкавых аўтамабіляў, лізінг нерухомасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць