Усяго патроху11

У Віцебску прайшоў сярэднявечны рыцарскі турнір

У Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Дзвіна» ў Віцебску 27 лютага прайшоў сярэднявечны рыцарскі турнір, у якім узялі ўдзел 12 прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Віцебска, Мінска і Магілёва.

«Гэта першы зімовы рыцарскі турнір, які праводзіцца ў Віцебску. У сярэднявеччы такія баі праходзілі ў гонар пэўных памятных дат. А цяпер мы вырашылі адзначыць такім чынам дзень нараджэння віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі „Нагльфар“ — ён адзначае 10-годдзе», — паведамілі арганізатары турніру на яго адкрыцці.

Паводле правілаў, спаборніцтва праходзіла па прынцыпе выбывання: слабейшыя сапернікі пакідалі рысталішча, а астатнія працягвалі змагацца, пакуль не вызначыўся наймацнейшы. Так, з 12 сапернікаў у другі тур выйшлі восем, а ў трэці — ужо пяць. У трэцім раундзе наймацнейшым прызнаваўся той, хто за 1,5 хвіліны змог нанесці свайму саперніку найбольшую колькасць пашкоджанняў. Бой за трэцяе месца ішоў, як растлумачыў вядучы, «да дакладнага, прыгожага пападання ў галаву».

У выніку першае месца заваяваў Яўген Ісаеў (рыцарскае імя Штазік) з мінскага клуба «Труварынг», які падчас турніру не пацярпеў ніводнага паражэння. Было прыкметна, што менавіта яму больш за іншых сімпатызуюць балельшчыцы. Ён атрымаў у падарунак узнагародны шчыт, 20-грамовы злітак серабра. А галоўнай узнагародай пераможцу, як і ў старыя часы, стаў пацалунак прыгожай дамы. Яе ролю выканала ўдзельніца клуба «Нагльфар» Вольга Бунто.

Другое і трэцяе месцы — у членаў клуба-імянінніка Дзмітрыя Чарняўскага (Энда) і Юрыя Баравога, які выступаў на рысталішчы пад імем Іржавы.

У перапынках паміж паядынкамі гледачоў забаўлялі дзяўчаты, удзельніцы клубаў рэканструкцыі. Яны выконвалі сярэднявечныя танцы, абучалі ім усіх жадаючых і частавалі гледачоў гарачай гарбатай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць